weather

USD 2.532

EURO 3.0068

RUR(100) 3.4612

search

“Ацяпляльны сезон пачаўся яшчэ не для ўсіх”

Матэрыял пад такім загалоўкам (аўтар Святлана Локтыш) быў змешчаны ў № 42 нашай газеты за 17 кастрычніка 2013 года. Нядаўна прыйшло афіцыйнае рэагаванне на яго з ЖКГ.

“Ацяпляльны сезон пачаўся яшчэ не для ўсіх”
“Ацяпляльны сезон пачаўся яшчэ не для ўсіх” / Фото: Виталий Герасименя

У матэрыяле расказвалася пра тое, што дзвюм ганцаўчанкам-пенсіянеркам, Надзеі Антонаўне Міранковай і Ганне Цімафееўне Каралёвай, прыходзілася мерзнуць у сваіх кватэрах, пакуль ЖКГ і РУПС дагаворваліся аб замене цеплатрасы. На момант выхаду публікацыі ў свет было вядома, што поўным ходам ішлі работы па замене цеплатрасы.

На днях рэдакцыя “ГЧ” атрымала афіцыйны адказ галоўнага інжынера КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” А.В. Антанюка. У ім, у прыватнасці, сказана, што “Брэсцкі філіял РУП “Белпошта” сумесна з КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” правялі замену трубы і 18 кастрычніка 2013 года жылы дом па адрасе вул.Рэвалюцыйная, 4 быў забяспечаны цяплом”.

Из рубрики
Top