weather

USD 2.532

EURO 3.0068

RUR(100) 3.4612

search

Фантан на вуліцы Зялёнай

Фантан на вуліцы Кастрычніцкай, які цешыў дзяцей і дарослых, ужо закансервавалі на зімовы сезон. А другі фантан прабіўся з-пад зямлі на вуліцы Зялёнай. Ён не такі прыгожы, але так шчодра забяспечвае вадаправоднай вадой канаву, што яна не прасыхала нават у засушлівае лета.

Канава на вуліцы Зялёнай да гэтага часу шчодра напаўняецца вадаправоднай вадой
Канава на вуліцы Зялёнай да гэтага часу шчодра напаўняецца вадаправоднай вадой / Фото: Пётр Гузаевский

Пра парыў вадаправода, з якога, па словах жыхароў вуліцы Зялёнай, вада цячэ ўжо больш за паўгода, паведамілі на “гарачую лінію” “ГЧ”. Лета было сухое, і вада сцякала ў канаву, а зараз вакол усё набракла вадой і з-пад зямлі б’е фантан.

Канава на вуліцы Зялёнай да гэтага часу шчодра напаўняецца вадаправоднай вадой

Па словах Вячаслава Туровіча, які жыве непадалёк, раней людзі яшчэ спадзяваліся, што вадаправод адрамантуюць. “Неяк нават старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч праязджаў па гэтай вуліцы і прыпыняўся, дык мы думалі, што нешта зрушыцца, – расказаў “ГЧ” Вячаслаў. – Не раз звярталіся мы і да работнікаў камунгаса, якія абяцалі прыехаць і ліквідаваць парыў. Але нешта даехаць ніяк не могуць”.

Колькі кубічных метраў вады выцекла ў канаву і колькі грошай выкінута ў паветра – палічыць можна. Назіраючы за фантанам, па напоры вады нават без замераў без сумнення можна сказаць, што тут прыкладна каля тоны вады ў суткі выцякае. Не складана палічыць, колькі яе выцякае за месяц, за паўгода і г.д.

Канава на вуліцы Зялёнай да гэтага часу шчодра напаўняецца вадаправоднай вадой

Але лічбы любяць дакладнасць. І калі да наступнага тыдня парыў не будзе ліквідаваны, то падлікамі зоймуцца карэспандэнты “ГЧ”. Усё ж 2013 год Прэзідэнт аб’явіў Годам беражлівасці.

Из рубрики
Top