weather

USD 2.5335

EURO 3.0246

RUR(100) 3.5033

search

На Дзень Незалежнасці весяліўся хто як мог!

Святкаванне Дня Незалежнасці  і 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое 3 ліпеня адзначылі ў Беларусі, у Ганцавічах прайшло з мясцовым каларытам і сюрпрызамі.

3 июля 2014
3 июля 2014 / Фото: Петр Гузаевский

Па плошчы маршыравалі калоны працоўных калектываў, ветэранаў працы, ішлі спартсмены, выпускнікі, мамы, якія везлі ў калясках дзяцей. Дэманстрацыя тэхнікі з розных арганізацый таксама была адным з канькоў праграмы. Былі спартыўныя спаборніцтвы, народ гуляў і весяліўся. Як заўсёды, пастараліся вяскоўцы: ад сельсаветаў на пляцоўках у гарадскім скверы былі багатыя і сталы, і выставы. Гучалі песні, паўсюль разносіўся пах смачных страў, дый ветлівыя гаспадары тэматычных пляцовак шчодра частавалі гасцей. Нават лівень, які пайшоў нечакана, не сапсаваў святочнага настрою.

3 июля 2014

3 июля 2014

Знешне ўсё выглядала прыстойна і прыгожа, але не абышлося без казусаў і незадаволеных. Некаторыя ўдзельнікі свята выказаліся, што, каб прайсці пяць хвілін па вуліцы каля райвыканкама, прыйшлося стаяць дзве гадзіны. “Людзі на плошчы слухалі святочнае выступленне, а мы стаялі і чулі толькі адгалоскі. Дарослыя стаміліся, не кажучы пра дзяцей, якіх прыйшлося супакойваць, каб яны не капрызнічалі”, – сказала маладая жанчына.

Незадавальненне выказвалі і пра тэхніку, якую сагналі на парад. “Незразумела, навошта былі тыя МАЗы з бетонамяшалкамі, аўтобусы, камбайны? Паліва толькі спалілі дарэмна. А пасля парада камбайн як спыніўся на вуліцы Гагарына, так і прастаяў да паловы шостай вечара, бо не заводзіўся, пакуль яго не адрамантавалі”, – расказала “ГЧ” пенсіянерка з вул. Гагарына.

3 июля 2014

3 июля 2014

Пацешным быў момант з канём, на якім ехалі партызаны. “Партызанскі” конь, які, пэўна, спужаўся моцнай музыкі, у самы адказны момант панёс і на бягу “замініраваў” частку вуліцы Кастрычніцкай.

Выратавалі становішча работнікі камунгаса, якія прыбралі “сляды” спужанага каня.

3 июля 2014

3 июля 2014

Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства народ прадаўжаў весяліцца, і юбілейную гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў некаторыя адзначылі так, што некалькі ўдзельнікаў рукапашнай схваткі, якая адбылася каля кафэ “Маладзёжнае”, трапілі ў бальніцу.

Завяршылася мерапрыемства святочным феерверкам, канцэртнай праграмай і калектыўным спевам Гімна.

Из рубрики
Top