weather

USD 2.5335

EURO 3.0246

RUR(100) 3.5033

search

Любашаўцы адгулялі!

У Любашава ў мінулую суботу на свяце вёскі віншавалі юбіляраў, узнагароджвалі доўгажыхароў і лепшых гаспадароў, а вяскоўцы і госці разам са старшынёй сельсавета Уладзімірам Гардзеем танцавалі пад песні самадзейных артыстаў.

Старшыня Любашаўскага сельсавета Уладзімір Гардзей пад песні артыстаў «Талака»запрашаў жанчын танцаваць
Старшыня Любашаўскага сельсавета Уладзімір Гардзей пад песні артыстаў «Талака»запрашаў жанчын танцаваць / Фото: Пётр Гузаевский

Больш за сотню вяскоўцаў і некалькі дзясяткаў артыстаў з Любашава і Ганцавіч сабраліся на мерапрыемства. Па словах старшыні сельсавета Уладзіміра Гардзея, людзей было б значна больш, але зараз гарачая пара на сельскагаспадарчай ніве і многія сяльчане капаюць бульбу.

Каб рассадзіць усіх гасцей на свяце, старшыня сельсавета нават вынес усе стулы са свайго кабінета

К вечару людзей сабралася больш, вяскоўцы пад’язджалі да святочнай пляцоўкі з поля на павозках, каб паслухаць песні, а некаторыя нават паспелі паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі.

Падчас розыгрышу бяспройгрышнай латарэі

Упершыню свята адзначылі на новым месцы – на пляцоўцы каля Любашаўскага сельсавета. Раней мерапрыемсты праходзілі каля сельскага клуба, але там электрычная праводка не вытрымлівала нагрузкі музычнай апаратуры і святло часта прападала.

(Злева направа): Яўген Васільевіч Кандратовіч і Анатоль Мікалаевіч Гронскі

Па традыцыі на свяце вёскі вызначылі гаспадароў лепшага падвор’я. Прыз у гэтай намінацыі атрымалі Леанід Міхайлавіч і Аксана Уладзіміраўна Гуліцкія. Гаспадар працуе ў лясгасе, а гаспадыня – у яслях-садзе ў вёсцы Любашава.

Не забыліся арганізатары свята і пра доўгажыхароў вёскі, у якой, дарэчы, зараз пражывае 1038 чалавек. Старажылы Любашава – гэта дзве жанчыны Кацярына Антонаўна Кандратовіч і Софія Антонаўна Сільмановіч, якія маюць па 96 гадоў.

Ім дарылі падарункі і песні самадзейныя артысты Любашаўскага сельскага Дома культуры.

Віншавалі вяскоўцы і сямейных юбіляраў. Лідарамі, якія паказваюць прыклад моцы сямейнага шлюбу, у Любашаве з’яўляюцца Мікалай Антонавіч і Софія Іванаўна Курылікі. Разам яны ўжо 60 гадоў. Пасля ўручэння падарунка пад апладысменты вяскоўцаў і крыкі “Горка!” брыльянтавыя юбіляры пацалаваліся.

Брыльянтавыя юбіляры Мікалай Антонавіч і Софія Іванаўна Курылікі разам ужо 60 гадоў

З залатым вяселлем павіншавалі Мікалая Рыгоравіча і Алену Іванаўну Танчынскіх, якія ў гэтым годзе адзначылі 50-годдзе сумеснага жыцця. А сярэбраных юбіляраў было дзве пары: Уладзімір Адамавіч і Галіна Адамаўна Краўцовы і Сяргей Вячаслававіч і Наталля Леанідаўна Кандратовічы.

Любашаўцы гулялі і спявалі, слухалі артыстаў мясцовых і “замежных”, якія прыехалі з Ганцавіч. Асаблівы каларыт у вясковае свята унёс народны калектыў “Талака”. Пад іх песні нават старшыня сельсавета не вытрымаў і пайшоў танцаваць, прыхапіўшы партнёршу з артыстаў.

Старшыня Любашаўскага сельсавета Уладзімір Гардзей пад песні артыстаў «Талака»запрашаў жанчын танцаваць

Азартным атрымаўся і аўкцыён, на якім разыгралі мо мяхоў пяць ці шэсць пшаніцы, ячменю. За лоты пераможцы выклалі па 85–115 тысяч рублёў

Свята доўжылася дацямна, і нават дождж не быў перашкодай, каб людзі разышліся.

Из рубрики
Top