weather

USD

EURO

RUR(100)

search

На свяце ў Лактышах былі свае асаблівасці

Песнямі, танцамі, рыбацкай юшкай ад Навумавіча і добрым настроем сустракалі ў цудоўнае сонечнае надвор’е вяскоўцаў і гасцей у вёсцы Лактышы ў мінулую нядзелю каля будынка сельскага клуба, дзе праходзіла свята вёскі. І адбылося яно са сваімі адметнасцямі.

Не толькі дзеці скарысталіся магчымасцю выглядаць незвычайна, але і дарослыя
Не толькі дзеці скарысталіся магчымасцю выглядаць незвычайна, але і дарослыя / Фото: Пётр Гузаевский

Звычайна святы вёсак у многім падобныя. Бо віншуюць на іх імяніннікаў, юбіляраў, сямейныя пары, якія пражылі па 25, 50 і больш гадоў, лепшых гаспадароў, чые падвор’і радуюць прыгажосцю і парадкам, разыгрываюць бяспройгрышныя латарэі. У вёсках галоўныя прызы – гэта спонсарскія падарункі СВК: рулоны саломы і мяшкі збожжа.

На свяце ў Лактышах былі свае асаблівасці

Але ў Лактышах былі свае непаўторныя ноткі. Такой юшкі і карпа гарачага вэнджання, якую гатуе на кастры Іосіф Навумавіч Ленкавец, няма нідзе. Водар ад гэтых страў разносіўся па ваколіцы і вабіў людзей. Рыбгас стаў спонсарам не толькі на юшку і жароўню, але і на прызы бяспройгрышнай латарэі. Некалькі шчасліўчыкаў на 13 тысяч рублёў (кошт латарэі) выйгралі карпаў па 2,5–3 кілаграмы.

На свяце ў Лактышах былі свае асаблівасці

Яшчэ адметнасцю свята ў Лактышах стала прэзентацыя трохтомнага фотаальбома “Гісторыя вёскі Лактышы ў фотаздымках ад мінулага да сучаснага”, які шмат гадоў збіраў уражэнец Лактышоў Мікалай Ленкавец, які працуе ў раённым метадычным цэнтры аддзела культуры. Унікальныя фота, некаторым з якіх больш за паўвека, вяскоўцы па чарзе разглядвалі некалькі гадзін. Там адлюстраваны тэмы “Вяселлі лактышоўцаў”, “Лактышоўцы ў арміі”, “Дзе бывалі лактышоўцы”, “Першыя дні калгаса”, “Сучаснасць” і іншыя.

На свяце ў Лактышах былі свае асаблівасці

Канцэрт у Лактышах таксама быў незвычайны, бо выступалі на ім у асноўным “замежныя” артысты з Любашава, Вострава і Начы, якія далі такі канцэрт, што лактышоўцы не сядзелі на лаўках, а ішлі ў скокі.

На свяце ў Лактышах былі свае асаблівасці

На свяце ў Лактышах былі свае асаблівасці

Шчодрымі і на падарункі былі арганізатары, асабліва на музычныя. Вядучыя віншавалі ўсіх юбіляраў вёскі. Самыя старэйшыя з іх – Марыя Антонаўна Науменя, якой у гэтым годзе споўнілася 90 гадоў, і 80-гадовыя юбіляры: Марыя Антонаўна Жарніцкая, Надзея Васільеўна Моталь, Валерый Іосіфавіч Моталь. А доўгажыхаркай у Лактышах з’яўляецца Ніна Дзям’янаўна Бондар. На жаль, сама жанчына на ўскраіну вёскі дайсці не змагла.

На свяце ў Лактышах былі свае асаблівасці

На свяце ў Лактышах былі свае асаблівасці

Пасля свята пенсіянерка з Лактышоў Марыя Міхайлаўна Мышкавец па даручэнні аднавяскоўцаў Галіны Рубанік, Вольгі Крыцкай, Валянціны Ленкавец і іншых тэлефанавала ў «ГЧ» і прасіла падзякаваць праз газету самадзейных артыстаў з Любашава, Вострава, нацкіх спевакоў Леаніда Пісарыка і Аляксандра Завадскага, а таксама рэдактара “Ганцавіцкага часу” Пятра Гузаеўскага, які па просьбе вяскоўцаў выйшаў на сцэну з гармонікам і дапоўніў насычаную канцэртную праграму народнай песняй і гумарыстычнай байкай.

На свяце ў Лактышах былі свае асаблівасці

Весяліліся лактышоўцы і госці, частаваліся смачнымі стравамі. Але былі і сумныя выказванні пра вёску, што такой, якой яна была 20 гадоў таму, Лактышы ўжо не стануць. Бо не застаецца тут моладзь, а пенсіянеры дажываюць свой век.

Новости

Из рубрики
Top