weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Ці знойдуцца грошы, каб заасфальтаваць дарожку каля хірургічнага аддзялення?

З такім пытанне звярнуўся на “гарачую лінію” “ГЧ” Мікалай Дземідок з вёскі Агарэвічы, які ўжо больш за два месяцы знаходзіцца ў хіругічным аддзяленні з цяжкімі пераломамі. Перасоўваецца ён толькі на мыліцах і інваліднай калясцы.

Дарожцы, якая вядзе да хірургічнага аддзялення, патрабуецца тэрміновы рамонт
Дарожцы, якая вядзе да хірургічнага аддзялення, патрабуецца тэрміновы рамонт / Фото: Пётр Гузаевский

“Няўжо не знойдзецца сродкаў, каб пракласці некалькі дзясяткаў метраў асфальтаванай дарожкі? Па гэтых выбоінах чалавеку з траўмамі немагчыма ні хадзіць, ні ездзіць. Я, калі збіраюся на прагулку, дык без дапамогі не магу на калясцы выехаць», – расказаў пра праблему журналісту “ГЧ” Мікалай.

Галоўны ўрач Ганцавіцкай ЦРБ Вадзім Сашко патлумачыў, што на добраўпарадкаванне і асфальтаванне дарожак на тэрыторыі затрачана каля 200 млн рублёў. “Пакуль няма грошай, каб завяршыць асфальтаванне дарожак, а выдаткі на гэта патрабуюцца немалыя. Будзе магчымасць – працягнем работу”, – сказаў галоўны ўрач.

Можа, знойдуцца спонсары, ці хто аб’явіць кліч каб сабрацца, па колькі хто можа?

Новости

Из рубрики
Top