search

У Ганцавіцкім раёне дадзеныя аб намалотах перадавікоў фальшывыя

Дзіўныя вынікі намалотаў паказваюць ганцавіцкія хлебаробы, калі знаёміцца з імі па табліцах “Перадавікі жніва”, надрукаваных у газеце “Савецкае Палессе”. Каб атрымаць дакладныя звесткі і расказаць чытачам   аб выніках жніва   ў  сельгас-прадпрыемствах, журналіст «Ганцавіцкі чаЧ” у   жніўні, звярталася да намесніка старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Юрыя Лелеса.  Дарэчы, жніво,  згодна справаздач, ужо завяршылася.

Юрый Уладзіміравіч сказаў па тэлефоне, што даныя яшчэ не падсумаваны і ён не зможа даць іх. Юрый Лелес сказаў, што намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Ганцавіцкага райвыканкама Іван Янюк падаб`е даныя – і тады можна будзе гаварыць аб выніках жніва.

Адказ намесніка старшыні райвыканкама здзівіў, бо на сайце аблвыканкама інфармацыя аб уборцы збожжавых ў Ганцавіцкім раёне была размешчана яшчэ на дзень раней. Што “падбівалі” ва ўпраўленні райсельгасхарчу Ганцавіцкага райвыканкама і як зводзілі “дэбет з крэдзітам” пасля таго, як падалі даныя ў аблвыканкам, застаецца толькі здагадвацца.

У рэдакцыі GANC-CHAS.BY прааналізавалі інфармацыю аб ходзе ўборачнай кампаніі і перадавіках, якую надрукавала “Савецкае Палессе”. Высветлілася, што колькасць намалочанага збожжа ў перадавікоў раённага жніва з цягам уборачнай кампаніі не павялічвалася, а змяншалася.

ФАКТЫ, ЯКІЯ ПАКАЗВАЮЦЬ АБМАН

Экіпаж камбанераў у складзе Аляксандра Аляксандравіча Курса і Уладзіслава Віктаравіча Прылёпы, згодна звестак, па стане на 11 жніўня на камбайне “КЗС-12” намалаціў 1403,5 тоны, па стане на 14 жніўня – 1514,9 тоны збожжа. А ў канчатковай табліцы ў перадавікоў рахункаводы «адабралі» 177 тон намалочанага збожжа, пакінуўшы толькі 1337,2 тоны.

Пэўна, усохла намалочанае зерне і ў камбайнераў з СВК “Крышылавічы” Аляксандра Віктаравіча Шаматульскага і Уладзіміра Канстанцінавіча Кораня, якія працавалі на камбайне “КЗС-1218”. Спачатку, па інфармацыі, яны намалацілі 1370,1 тоны зерня, а па выніках уборачнай ім «намалявалі» толькі 1358,6 тоны збожжа.

На тры тоны менш засталося збожжа і ў Уладзіміра Ільіча Шамрылы і Сяргея Васільевіча Крупеніча (камбайнеры СВК “Хатынічы”, працавалі на камбайне “КЗС-1218”). Спачатку яны намалацілі 1033 тоны зерня (аб гэтым была інфармацыя ў раёнцы за 15 жніўня), а потым… раптам яго стала 1030,6 тоны. Дзе 2 тоны і 400 кг збожжа?

Вячаслаў Паўлавіч Клявец і Анатоль Мар`янавіч Ясінскі, камбайнеры СВК “Агарэвічы”, якія працавалі на камбайне “КЗС-10” і (па даных раёнкі ад 15 жніўня) намалацілі 1017,7 тоны збожжа, увогуле вылецелі з выніковай табліцы перадавікоў. Затое ў перадавікі вырваўся экіпаж, які намалаціў на сем тон менш – гэта камбайнеры з СГВК “Любашава” Юрый Леанідавіч Сідарэвіч і Іван Іванавіч Зялёнка. Іх намалот склаў 1010 тон збожжа.

Пасля гэтага «Савецкае Палессе» ужо не першы раз апраўдваюцца, што гэта не іх работнікі, а карэспандэнт «ГЧ» не разабралася, бо па словах, Паўла Свістуновіча адныя намалоты перадавікоў жнікава пададзены з улікам рапсу, у другім без яго.

Калегі б мелі сумленне прызнацца, што проста дапусцілі памылку, бо, прынамсці, хто іх не робіць? Але замест гэтага спрабуюць вінаваціць у сваім «касяку» аўтара гэтага артыкула. Назавём рэчы сваімі імёнамі – галоўны рэдактар «СП» Павел Свістуновіч уводзяць у зман чытачоў газеты. І калі ён пасля гэтага не падасць у суд, што гэта не так, то вось і зразумееце, хто не разабраўся.

А даказаць нам гэта вельмі проста. Фактычных дадзеных дастаткова.

Новости

Из рубрики
Top