weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Залатыя галасы Ганцаўшчыны

Лепшых вакалістаў вёсак і горада 1 мая ў ГДК сабрала раённае свята вакальнага майстэрства “Спявай, мая Ганцаўшчына”.

Фото: Петр Гузаевский

Сотні ганцаўчан, якія прыйшлі на канцэрт, пашчасціла, бо песні прынеслі такую асалоду, што пасля выступленняў самадзейных артыстаў спявала душа.

Напэўна, не пакінулі раўнадушным ніводнага чалавека ў зале кукаўскія спевакі і музыканты. Песня пра вёсачку-чараўніцу з актуальнымі рэаліямі сённяшняга часу так кранала, што на вочы ў некаторых наварочваліся слёзы. “Багацеюць людзі, вёска вымірае, а я спадзяюся, што зноў сюды вярнуся…”. Тых, хто нарадзіўся і вырас у вёсцы, гэтыя словы краналі за жывое. Цяжка перадаць словамі гэтыя адчуванні.
Нельга не адзначыць дуэт Надзеі Рэкуновай і Надзеі Будавей, якія расчулілі душу песняй “Гармонь” так, што па целу быццам беглі мурашы.

Адметна глядзеліся на сцэне мужчыны – былы дэпутат парламента Аляксандр Свірыд і Уладзімір Грышукевіч. Песня “Шумят хлеба” ў іх выкананні пад акампанемент баяна пераносіла на бязмежныя прасторы.

Цяжка кагосьці вылучыць асобна, кожная песня была нечым непаўторнай і прыгожай. Вакальныя калектывы Дзяніскавіцкага СДК, Любашаўскага, Агарэвіцкага СДК, будчанскія і  круговіцкія артысты – усім ім хочацца выказаць удзячнасць за энтузіязм, цудоўныя галасы і душэўныя песні.

“Не сумаваць, не гараваць, шчасце і радасць людзям даваць”, – на такой аптымістычнай і  радаснай ноце закончылі канцэрт вядучыя. Паважаныя землякі, нашы ганцавіцкія артысты нічым не горшыя, а нават лепшыя за раскручаных поп-“зорак”. Ды і спяваюць яны ўжывую. Таму, калі ёсць магчымасць, не прапускайце канцэрты.

Новости

Из рубрики
Top