weather

USD 2.5335

EURO 3.0246

RUR(100) 3.5033

search

У пагранічніка зялёныя пагоны не на плячах, а ў сэрцы

Усяго каля двух дзесяткаў чалавек сабралася 28 мая у ГДК на вечар-сустрэчу, прымеркаваную да Дня пагранічніка. Але нягледзячы на малую колькасць людзей у зале, пагранічнікі з радасцю і гонарам адзначылі гэтае свята.

І хоць упершыню афіцыйна праведзенае мерапрыемства для пагранічнікаў у сценах ГДК не спраўдзіла спадзяванняў арганізатараў і тых, хто прыйшоў на свята (хацелася, каб сабраліся ўсе пагранцы, а ў раёне воінаў, якія неслі службу ў зялёных пагонах, налічваецца больш за паўтары сотні і 14 ганцаўчан, якія зараз ахоўваюць рубяжы нашай Беларусі, гэта не азмрочыла святочнага настрою.

Канешне, на велізарны зал ГДК, які быў амаль пусты, артыстам было складана выступаць, але яны паказалі сябе сапраўднымі прафесіяналамі, бо тое наххненне, той азарт з якім яны спявалі і ігралі, быццам гэта быў аншлаг, заварожваў. Пагранічнікі, у большасці апладыравалі стоячы і экспромтам унеслі свой уклад у канцэртную праграму. Анатоль Рылка паказаў сябе, як сапраўдны артыст, без падрыхтокі і рэпетыцый ён выйшаў на сцэну пад час выканання песні Юрчанка і так удала упісаўся ў сцэнічную ролю, сваім танцам, што яго выступленне парадавала н

І хоць упершыню афіцыйна праведзенае мерапрыемства для пагранічнікаў у сценах ГДК не спраўдзіла спадзяванняў арганізатараў і тых, хто прыйшоў на свята (хацелася, каб сабраліся ўсе пагранцы, а ў раёне воінаў, якія неслі службу ў зялёных пагонах, налічваецца больш за паўтары сотні і 14 ганцаўчан, якія зараз ахоўваюць рубяжы нашай Беларусі, гэта не азмрочыла святочнага настрою.

 

Канешне, на велізарны зал ГДК, які быў амаль пусты, артыстам было складана выступаць, але яны паказалі сябе сапраўднымі прафесіяналамі, бо тое наххненне, той азарт з якім яны спявалі і ігралі, быццам гэта быў аншлаг, заварожваў. Пагранічнікі, у большасці апладыравалі стоячы і экспромтам унеслі свой уклад у канцэртную праграму. Анатоль Рылка паказаў сябе, як сапраўдны артыст, без падрыхтокі і рэпетыцый ён выйшаў на сцэну пад час выканання песні Юрчанка і так удала упісаўся ў сцэнічную ролю, сваім танцам, што яго выступленне парадавала не толькі гледачоў, але і саміх артыстаў ГДК.

Самай важкай фігурай на сцэне ў той дзень быў Леанід Блінкоўскі, былы пагранічнік, які стаў галоўным ініцыятарам арганізатарам вечара-сутсрэчы, сам яе вёў і нават сам спяваў.

Пагранічнікі, якія служылі на неабсяжных прасторах былога Савецкага Саюза афганскай, кітайскай, іранскай граніц, на Захадзе і Далёкім Усходзе 20, 30 і нават 40 гадоў таму, выходзілі на сцэну і дзяліліся ўспамінамі аб сваёй службе, расказвалі цікавыя гісторыі. І канешне, шкада, што пра гэта не пачулі юнакі, якім рыхтуюцца стать абаронцамі Айчыны. Пагранічнікі заўсёды былі элітай нашых узроеных сіл.

На прыканцы, ізноў жа без рэпетыцый, усе заспявалі песню, якую, напэўна, ведае кожны пагранічнік – “А на пячах у нас зялёныя пагоны”.

Былыя пагранічнікі і ваенком Цыбуляк, які віншаваў са святам, выказалі намер ў наступным годзе сабрацца ў значна большым коле.

Ад імя ўсіх пагранічнікаў, якія з гонарам у той дзень надзелі кіцелі з зялёнымі пагонамі і зялёныя фуражкі, выказваем шчырую падзяку артыстам віктару Багрову, Сяргею Плотка, Юрчанка і дзіцячым танцавальным калектывам, якія падаравалі нам сапраўднае свята

е толькі гледачоў, але і саміх артыстаў ГДК.

Самай важкай фігурай на сцэне ў той дзень быў Леанід Блінкоўскі, былы пагранічнік, які стаў галоўным ініцыятарам арганізатарам вечара-сутсрэчы, сам яе вёў і нават сам спяваў.

Пагранічнікі, якія служылі на неабсяжных прасторах былога Савецкага Саюза афганскай, кітайскай, іранскай граніц, на Захадзе і Далёкім Усходзе 20, 30 і нават 40 гадоў таму, выходзілі на сцэну і дзяліліся ўспамінамі аб сваёй службе, расказвалі цікавыя гісторыі. І канешне, шкада, што пра гэта не пачулі юнакі, якім рыхтуюцца стать абаронцамі Айчыны. Пагранічнікі заўсёды былі элітай нашых узроеных сіл.

На прыканцы, ізноў жа без рэпетыцый, усе заспявалі песню, якую, напэўна, ведае кожны пагранічнік – “А на пячах у нас зялёныя пагоны”.

Былыя пагранічнікі і ваенком Цыбуляк, які віншаваў са святам, выказалі намер ў наступным годзе сабрацца ў значна большым коле.

 

Ад імя ўсіх пагранічнікаў, якія з гонарам у той дзень надзелі кіцелі з зялёнымі пагонамі і зялёныя фуражкі, выказваем шчырую падзяку артыстам віктару Багрову, Сяргею Плотка, Юрчанка і дзіцячым танцавальным калектывам, якія падаравалі нам сапраўднае свята.

Из рубрики
Top