weather

USD 2.5335

EURO 3.0246

RUR(100) 3.5033

search

У ганцаўчанкі расцвёў кактус

Газета “Ганцавіцкі час” час ад часу піша пра незвычайныя рэчы, якія пакрыху напаўняюць капілку, якой мы далі назву “Рэкорды Ганцаўшчыны”. Тут няма жорсткіх правілаў і патрабаванняў. У ім удзельнічаюць і рыбакі, якія вылавілі вялікую рыбу, і аматары “ціхага палявання”, якія знайшлі гігансткія грыбы. І вось зараз мы адчыняем яшчэ адну стронку рэкордаў Ганцаўшчыны сярод кветкаводаў

У ганцаўчанкі … расцвёў кактус, на якім адразу з’явілася 11 вельмі прыгожых кветак. Кактус расцвітае не больш як раз на год, а то і радзей, і ўсяго на некалькі гадзін. Таму іншы раз і самі гаспадары не паспяюць убачыць тое хараство, якое дарыць гэтая калючая расліна. Як гэтая ён ўтварае такую прыгажость, заўсёды выклікае здзіўленне.

Але на гэты раз убачыць гэтае цуда прыроды змаглі суседзі гаспадыні, але і наш карэспандэнт. Асабліва радавалася гаспадыня. “Гэта ён мне аддзякаваў за тое, што я каля пяці гадоў таму яго на вуліцы падбрала”, – сказала … Валянцінаўна. – Нехта яго выкінуў, а я пашкадавала, прынесла дадому і перасадзіла ў гаршочак. І вось апошнія гады тры ён зацвітае, але звычайна была адна ці дзе кветачкі. А зараз цэлых адзінаццаць.

Спадзяемся, што прыгажосць гэтых кветак і радасны настой гаспадыні (на здымку) парадуе і чытачоў “ГЧ”.

Из рубрики
Top