weather

USD 2.528

EURO 2.6616

RUR(100) 4.7328

search

У Бярозе прайшла сустрэча з паэткай

У чацвер 26 мая у Бярозаўскай Галерэi мастацтваў адбыўся музычна-паэтычны вечар таленавiтай паэткi Алены Казловiч-Усцiлоускай.

Фото: Алена Казловiч-Усцiлоуская

Алена працуе настаўнiцай Стрыгінскай СШ Бярозаўскага раёна, вершы пiша са школьных гадоу, i на сёння добра вядомая за межамi роднага горада. Апошнi яе праект – аудыёкнiга «Тэт-а-тэт» з уласных вершау i перакладаў (кнiгу можна паслухаць на ютубе).

У творчым вечары прынялi удзел i сябры паэткi з Мiнска – музыканты Ядзвiга Багдановiч (вакал) i Анатоль Лазарчук (гiтара).

Пад час сустрэчы прагучала паэзiя Алены i пераклады, пытаннi i адказы на iх, музычныя нумары мiнскага дуэта – песнi на вершы Алены.

Свае ўражаннi аб творчасцi гераiнi вечара, яе станаўленнi i сталеннi, выказалi школьная настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Галiна Халiмонычык i вядучая лiтаратурнай старонкi газеты «Маяк» Маргарыта Гаравая, якiх можна назваць хроснымi мацi паэткi. А таксама бiблiятэкары раённай бiблiятэкi, якiя доугi час супрацоунiчаюць з Аленай.

Паэтычны вечар аставiу самыя цёплыя уражаннi i ў гасцей, i ў яго ўдзельнiкаў.

У Бярозе прайшла сустрэча з паэткай
На сустрэчы з паэткай у Бярозе

Вайна – яна…
Вайна –
Яна смяротны енк
У вушах людскiх
Нажом –
Па сэрцы.

Вайна –
Яна ў бездань бег.
Адно
Крывавы пот
Пальецца.

Вайна –
Яна сiвы туман,
Уздых,
Напоўнены трывогай.
Вайна –
Яна ўвядзе ў зман
І пераблытае дарогi.

Вайна —
Яна дзiцячы крык
І стогн душы ў слязах Хатынi.

Вайна
Жыццё скалечыць
Умiг.

І сёння
Рые нам
Магiлы.

Алена Казловіч-Усцілоўская

Новости

Материалы по теме
Из рубрики
Top