weather

USD 2.4512

EURO 2.8432

RUR(100) 3.4397

search

Ганцаўчанам не даюць глядзець канал ТНТ

Нечаканае адключэнне расійскага канала ТНТ па кабельнаму тэлебачанню вечарам 6 ліпеня ў Ганцавічах выклікала хвалю незадаволенасці гараджан. Без папярэджання і тлумачэння аматараў  тэлеканала, які палюбіўся,  пазбавілі магчымасці яго глядзець.

Фото: images.yandex.by/

«Чаму адключылі ТНТ?» – гэта пытанне задавалі  ўсе, хто не дазваніўся на тэлефон індывідуальнага прадпрымальніка Віталя Ліхачэўскага, які аказвае паслугі кабельнага тэлебачання. У выніку тэлефоны «ГЧ» не змаўкалі да апоўначы.

Дазваніцца да Віталя Ліхачэўскага ў сераду вечарам не ўдалося. Толькі раніцай у чацвер, нарэшце, гэты абанент стаў дасягальны.

З неафіцыйных крыніц «ГЧ» паведамілі, што прадпрымальніка Ліхачэўскага выклікалі ў  райвыканкам і загадалі яму адключыць гэты канал без тлумачэння прычын. Віталь Ліхачэўскі на пытанне журналіста “ГЧ”, ці давалі яму загад чыноўнікі з райвыканкама аб адключэнні канала ТНТ, не пацвердзіў, але і не абверг такой інфармацыі.

“Я б не хацеў бы адказваць на гэта пытанне, а магу сказаць, што афіцыйных дакументаў ці нейкіх іншых прычын, каб перапыніць трансляцыю канала ТНТ, пакуль няма”,  – сказаў прадпрымальнік. Па яго словах, абаненты ўжо званілі і скардзіліся, што адмовяцца ад яго паслуг. Тым больш    што дзіўная сітуацыя адбываецца: у  кабельных аператараў канал ТНТ загадваюць адключаць, а па лічбаваму тэлебачанню Zala, Белтэлекома гэты канал паказваюць.

«Мы так перажываем, так перажываем! Цэлы дзень працуем, а вечарам адна радасць, садзімся з сынам, я ў крэсла, ён на канапу, і глядзім толькі ТНТ. Там такія перадачы, асабліва Дом-2 нам падабаецца, – расказвае пенсіянерка Людміла Бохан. – Можа, каму і смешна будзе, але мы шчыра за герояў перажываем. Гэта ж трэба, Надзю Ермакову выгналі з праекта, чатыры гады там дзяўчына была, яна ж так любіла гэтага Глеба Клубнічку, а ён жа яе біў… Я так скажу, каму не падабаецца ТНТ, дык няхай не глядзяць!»

У связі з тым, што артыкул рыхтаваўся перад самым выхадам «ГЧ»,  атрымаць каментарыі ў намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Валынца і супрацоўніка Міністэрства інфармацыі РБ Вадзіма Лукашыка, які здзяйсняе нагляд за электроннымі СМІ, не атрымалася – іх тэлефоны не адказвалі.

Пры высвятленні прычыны закрыцця канала ўзніклі дзве магчымыя версіі. Некаторыя звязваюць гэта з тым,  что на ТНТ  у шоу «Камедзі-клаб» у апошні час адпускаюць жарты ў адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Другой версіяй называецца канкурэнтная барацьба. Дарэчы, гэту версію Віталь Ліхачэўскі лічць небеспадстаўнай. Па яго словах, пасля адключэння ТНТ у кабельшчыкаў у Салігорску ад паслуг адмовіліся 1500 абанентаў, якія, канешне, перайші альбо да канкурэнтаў альбо набылі “талеркі”. “Але  кабельшчыкі панеслі страты,  бюджэт не атрымаў падаткі. Мне не зразумела, каму гэта патрэбна?” – сказаў Віталій Станіслававіч.

Калі вярстаўся нумар, «ГЧ» стала вядома, што прадпрымальнік паведаміў чыноўнікам райвыканкама, што падключыць канал ТНТ і ганцаўчане яго будуць  глядзець, пакуль ён будзе ісці ў канкурэнтаў альбо не прыйдзе афіцыйны ліст.

Из рубрики
Top