weather

USD 2.4211

EURO 2.8194

RUR(100) 3.4491

search

Ганцавіцкі хлеб… з начынкай

Ганцавіцкі хлеб многія дзесяцігоддзі славіўся сваімі якасцю і смакам, і за апошнія гады хлебапёкі нашага горада атрымалі немала дыпломаў і іншых ўзнагарод за лепшыя выпечкі хлеба-булачных вырабаў на розных прэстыжных выставах.

Некалькі тыдняў таму ў буханцы хлеба смерцю храбрых загінуў таракан.
Некалькі тыдняў таму ў буханцы хлеба смерцю храбрых загінуў таракан. / Фото: Петр Гузаевский

Мае знаёмыя з Мінску, пакаштаваўшы ганцавіцкага хлеба, заўсёды казалі, каб буханку-другую каб заўсёды прывозіў ім у якасці гасцінца. Мінчукі, аказваецца, адчуваюць асаблівы смак ганцавіцкага хлеба, які ім вельмі падабаецца. І рэдка з гэтым хто можа паспрачацца.
Але вось у апошні час Ганцавіцкі хлебазавод, як кажуць, паставіў пад сумненне свой прэстыж і «марку». А паслужылі гэтаму шараг скаргаў жыхароў раёна. Не на смак хлеба, а, на мякка кажучы, «начынкі», які пачалі з’яўляцца ў вырабах пекараў.
Пакупнікі, якія звярталіся ў рэдакцыю «ГЧ», прыносілі хлеб і іншыя выпечкі, у якіх знаходзілі і каменьчыкі, і чарвякоў, і насякомых, рыжых і вусатых.
Літаральна некалькі тыдняў таму ў буханцы хлеба смерцю храбрых загінуў таракан. Яго сабрата, такога ж вусатага, запечанага ў хлебе, на мінулым тыдні прынёс яшчэ адзін чытач…Напрыканцы мая ганцаўчанка Любоў Рыгораўна ў кексе «Волжскім» з разынкамі знайшла кавалачкі шчэбню.

Канешне, калі ідуць рамонтныя работы, то не дзіўна, што ў хлебнае места, дзе цёпла і ўтульна, збягаюцца розныя насякомыя і траплюць пабочныя прадметы. І калі каменчык у кекс мог трапіць разам з разынкамі, бо быў такога ж памеру, то вось з’яўленне жыўнасці ў хлебе прымушае неяк насцярожана адносіцца да хлебавырабаў.
Пасля таго, як у бохану хлеба быў знойдзены тараканчык, у аўтара гэтага артыкула была размова з дырэктарам Ганцавіцкага хлебазавода Андрэем Арцёменкам, які паабяцаў, што выкліча спецыялістаў санэпідэміялагічнага цэнтра і яны правядуць дэзынфекцыю ў цэхах. Як паведаміла інжынер-тэхнолаг Ганцавіцкага хлебазавода Наталля Шкор, пасля сігнала была праведзена пазапланавая апрацоўка памяшканняў.
Тараканаў вытравілі. Але на гэтым тыдні аднекуль у буханцы хлеба апынуся чарвяк… Кавалачак хлеба ў аўторак, 12 ліпеня, прынесла ганцаўчанка Ірына Дайлід. І купіла яна яго ў магазіне “Минутка”.

“Гэта жах! Я як убачыла чарвяка ў хлебе, апетыт знік раптоўна. Беленькі такі, сантыметраў два, з чорнымі вочкамі… Аж мутарна стала. Я спадзяюся, што не з’ела такога ж, – сказала Ірына Анатольеўна. – Але ён быў адзін, я ўвесь бохан перакрышыла”.
У “Минутцы” мы праверылі, хлеб называецца “Знічка”, і быў выпечаны ў 6 гадзін раніцы 12 ліпеня.
Адкуль чарвяк мог узяцца, застаецца толькі здагадвацца. Інжынер-тэхнолаг таксама ў роспачы і не ведае, як магло такое здарыцца. Па словах Наталлі Леанідаўны, чарвяк мог трапіць у  перыяд моцных дажджоў, тады магла замокнуць мука. Астатнія варыянты цалкам выключаюцца, таму што посуд праходзіць старанную апрацоўку растворамі, кіслотнасць якіх знішчае ўсе жывыя арганізмы.
Наталля Шкор адказала, што работнікі хлебазавода правераць ёмістасці, дзе захоўваецца мука.
Хочацца спадзявацца, што такія інцыдэнты — выпадковасць і больш скаргаў пакупнікоў не будзе. А ганцавіцкі смачны хлеб можна будзе смела вазіць у якасці гасцінца нават знаёмым у міністэрства, і за яго сорамна не будзе.

Из рубрики
Top