weather

USD 2.4211

EURO 2.8194

RUR(100) 3.4491

search

Праграма свята Дня беларускага пісьменства

У нядзелю, 4 верасня, Ганцавічы прымуць гасцей рэспубліканскага свята  да Дня беларускага пісьменства. Госці змогуць не толькі падзівіцца, які сучасны выгляд набыў зараз горад пасля добраўпарадкаваняя, але і  цікава правесці час. Прапануем вашай увазе праграму мерапрыемстваў:

Ганцавічы да Дня беларускага пісьменства
Ганцавічы да Дня беларускага пісьменства / Фото: Петр Гузаевский

3 верасня

г.Мінск
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
10.00-13.00«Беларускі акцэнт: вопыт і перспектывы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва» – «круглы стол» з удзелам замежных пісьменнікаў

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі, РВУ «Літаратура і мастацтва», Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

г.Ганцавічы
14.00-18.00—  «Ганцавіцкія чытанні» – навукова-практычная канферэнцыя (Прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці)

Арганізатары – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

15.00-18.00Спартыўнае свята (футбол, эстафета, шахматы, шашкі, канат, паказальныя выступленні выхаванцаў СДЮШАР) (Гарадскі стадыён)
18.00-19.20Святочны канцэрт з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці Брэсцкай вобласці (Галоўная сцэна — гарадская плошча)
18.00-20.00Канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай (Дом культуры)
20.40-22.30

Маладзёжная дыскатэка (плошча)

 

4 верасня

8.30-11.00Божая Літургія (Свята-Ціханаўская царква)
12.00-13.30Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пiсьменства (Галоўная сцэна — гарадская плошча):
— Афіцыйная цырымонія адкрыцця Свята
— Тэатралiзавана-харэаграфічная дзея
— «Беларусь – мая песня» – паэтычная імпрэза
13.30-18.00«З народнай песняй па жыцці» – святочны канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці Брэсцкай вобласці (Галоўная сцэна — гарадская плошча)
13.40-13.50Цырымонія адкрыцця Алеі пісьменства (вул. Кастрычніцкая)
14.00-14.30Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, перакладу, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў Малая сцэна (ля к/т «Кастрычнік»)
10.00-18.00Фестываль кнігі і прэсы (вул.Кастрычніцкая):
— павільён «Беларуская кніга»;
— выстаўка старадрукаў, кніг Я.Коласа (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі);
— выстаўка прэсы;
— экспазіцыя «Саюздрук»;
— фотавыстаўкі, віктарыны, латарэі;
— выстаўка «СМІ Брэстчыны»;
— сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі, распаўсюджвальнікамі прэсы;
— конкурс і выстаўка «Самая старая кніга з сямейнай бібліятэкі»;
— перасоўная выстаўка «Геній зямлі беларускай (прысвечаная М.Багдановічу)
11.00-18.00Прэзентацыі беларускіх выдавецтваў
«У маладзёжным фармаце» (Малая сцэна — ля к/т «Кастрычнік»):
-святочны канцэрт з удзелам маладзёжных аматарскіх калектываў вобласці;
— дэманстрацыя калекцый трыкатажных вырабаў «Восень-зіма-2011»
11.00-19.00Выстаўка прадукцыі прадпрыемстваў і арганізацый Ганцавіцкага раёна.
Кірмаш сельскіх падвор’яў. (вул.Гагарына)
11.00-19.00«Горад майстроў» – свята народнай творчасці (вул.17 верасня)
11.00-18.00Літаратурная пляцоўка «Берасцейскія галасы»:
— сустрэчы з беларускімі і замежнымі пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі;
— выступленні паэтаў і пісьменнікаў Берасцейшчыны;
— выступленні паэтычных клубаў, клубаў аўтарскай песні;
— выступленні фальклорных калектываў Ганцавіцкага раёна;
— спектакль»Чыстага ўсё нячыстае баіцца» паводле казак А.Краско, дзіцячых вершаў В.Гарадзея, У.Марука, А. Галаскока  ў выкананні ўзорнага лялечнага тэатра «Усмешка» Ганцавіцкай РЦБС

Літаратурная дзіцячая пляцоўка «Усе мы родам з дзяцінства»
:
— сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі, супрацоўнікамі рэдакцый дзіцячых перыядычных выданняў, выдаўцамі;
— прэзентацыі дзіцячых друкаваных СМІ;
— конкурс на лепшае чытанне вершаў Я.Коласа і М.Багдановіча сярод вучняў г.Ганцавічы і Ганцавіцкага раёна

Дзіцячая пляцоўка «Берасцейскія забаўлянкі»:
— канцэрт дзіцячых калектываў;
— гульні, латарэі, спаборніцтвы, конкурсы (Гарадскі сквер)

11.00-19.00Выстаўка гісторыка-культурнай спадчыны Ганцавіцкага раёна (вул.Кастрычніцкая — ля раённага краязнаўчага музея)
20.00-22.00Урачыстае закрыццё Дня беларускага пiсьменства
— Цырымонія перадачы эстафеты Свята;
— Гала-канцэрт майстроў мастацтваў (Галоўная сцэна — гарадская плошча)
22.00Святочны феерверк

 

Отдых — Весна — 2011: туры во вьетнам. Мы зарабатываем деньги в Интернет.
Из рубрики
Top