search

У Ганцавіцкім раёне тармозяць перадавікоў жніва

Ідзе гарачая пара жніва, ці, як прынята ўжо называць, «бітва за ураджай». Сабраць яго – зараз самая галоўная задача, на якой засяроджаюць увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, мясцовыя органы ўлады і сотні тысяч работнікаў сельскай гаспадаркі.

Экіпаж Сяргея Далматава і Паўла Шкута, які стаў лідарам АТТ «Агарэвічы», у сераду выйшаў у поле са спазненнем на некалькі гадзін –  не было дызпаліва.      
Экіпаж Сяргея Далматава і Паўла Шкута, які стаў лідарам АТТ «Агарэвічы», у сераду выйшаў у поле са спазненнем на некалькі гадзін –  не было дызпаліва.       / Фото: Пётр Гузаеўскі

Старшыням райвыканкамаў кіраўнік дзяржавы даў самыя шырокія паўнамоцтвы і запатрабаваў завяршыць уборку збожжавых у сціслыя тэрміны. Значыць, праблемныя пытанні жніва павінны быць пад жорсткім кантролем. Менавіта на іх А. Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу і ўказаў на персанальную адказнасць старшынь райвыканкамаў.

«Я гэта кажу для таго, каб потым не было спасылак, што ў некага не хапіла паўнамоцтваў, каб прыбраць хлеб“, – сказаў А. Лукашэнка.

У Ганцавіцкім раёне пакуль большасць гаспадарак праблемныя, таму, як ні стараецца кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў і ўпраўлення сельгасхарчу, правалы здараюцца.

У аўторак у ААТ “Агарэвічы” на лідыруючыя пазіцыі па выніках намалотаў выйшаў сямейны экіпаж у складзе Сяргея Далматава і Паўла Шкута. Вечарам іх віншавалі і дарылі падарункі. А раніцай, у сераду, калі тры экіпажы камбайнераў выйшлі ў поле, перадавікі засталіся ў машынна-трактарным парку. Спраўны камбайн прастойваў, бо… не было дызпаліва.

На гарачую лінію GANC-CHAS.BY аб тым, што муж Сяргей і сын Павел не выйшлі ў поле, бо няма саляркі, паведаміла Ганна Далматава, якая дзеліць радасць са сваімі мужчынамі і перажывае за іх.

Рэйд журналіста «Ганцавіцкага часа» у Агарэвічы

Журналіст ganc-chas.by пасля яе званка адразу выехаў у Агарэвічы. На гадзінніку было 10:15. Камбайнер Сяргей Далматаў захоўваў спакой, а вось яго памочнік Павел хваляваўся.

Пасля размовы з 23-хгадовым хлопцам, які ўсім сэрцам і думкамі знаходзіўся у полі, яго хваляванні перадаліся і аўтару артыкула. Былі і негадаванне, што спецыялісты не змаглі забяспечыць палівам камбайн у гарачую пару, але і радасць, што яшчэ ёсць сярод моладзі такія апантаная працай людзі. Хлопец вельмі перажываў, што з-за несвоечасовага падвозу саляркі, яны могуць упусціць лідарства.

“Крыўдна, што на вуліцы стаіць такое добрае надвор`е для ўборкі, тры экіпажы ў тым ліку і галоўныя нашы сапернікі, выйшлі ў поле, а мы вымушаны стаяць на прыколе, бо няма дызпаліва, – сказаў Павел. – Я нават не ведаю, ці ёсць нейкія грашовыя ўзнагароды. Спартыўны азарт, жаданне перамагчы – гэта галоўны для мяне стымул. Усе камбайнеры стараюцца, такая вось у нас канкурэнцыя, каб якасней і хутчэй сабраць ураджай».

Павел – студэнт чацвёртага курса Горацкай сельгасакадэміі, вучыцца на інжынера на бюджэтным аддзялянне. Па сваім жаданні адразу атрымоўвае другую вышэйшую адукацыю, на платнай аснове. У акадэміі на добрым рахунку не толькі як студэнт, але і як спартсмен па гіраваму спорту.

Хлопец ужо трэці год працуе памочнікам на камбайне. Сёлета – у складзе экіпажу з бацькам. Маці Паўла выдае сакрэт, што сын хоча стаць старшынёй калгаса. З юнацкіх гадоў ён любіць вёску, старанна працуе.

«Муж, а асабліва сын, так стараюцца, каб у спаборніцтвах перамагчы адзін з лепшых экіпажаў у складзе Аляксандра Курса і Уладзіслава Прылёпы. Яны амаль заўсёды займаюць першае месца ў калгасе і часта бываюць прызёрамі раённых спаборніцтваў .

Сяргей і Павел устаюць у 6 гадзін, ідуць рыхтаваць камбайн, і з работы прыязджаюць позна, – кажа Ганна Далматава. – Не хочацца думаць так, але як знарок, толькі вырваліся ў лідары – як у апошнія дні жніва менавіта ім не хапіла паліва».

Па яе словах, у камбайне кандыцыянер не працуе. У спёку, калі на вуліцы больш за 30 градусаў, нельга без вады, і жанчына замарожвае і рыхтуе яе цэлую торбу.

На радасць Паўла, дызпаліва падвезлі. У 10:35 іх экіпаж першым з каністраў запраўляў камбайн, а ў чарзе стаялі іншыя трактары.

Запраўляюць тэхніку  камбайнеры каністрамі

Запраўляюць тэхніку  камбайнеры каністрамі

У чым прычына, што камбайны своечасова не забяспечылі палівам? Каментарый кіраўніцтва калгаса не атрымалася – саромеюцца адказваць.

Новости

Из рубрики
Top