weather

USD 2.4512

EURO 2.8432

RUR(100) 3.4397

search

Дапаможам першаклашкам Брэста!

Паважаныя сябры! Сёлета ў г. Брэсце, дзякуючы ініцыятыве бацькоў, у пачатковай 34 школе адчынілі беларускамоўны клас, дзе пачалі навучанне 5 вучняў. Але адвучыўшыся амаль месяц, дзецям так і не выдалі падручнікі на беларускай мове...

Буквар на беларускай мове
Буквар на беларускай мове

Па просьбе бацькоў звяртаемся да ўсіх за дапамогай, і калі ў каго ёсць буквар, кніжкі для самых маленькіх, маляванкі ці гульні на беларускай мове, зрабіце добрую справу і перадайце іх у падарунак для маленькіх вучняў.

Зрабіце свой уклад, каб жыла беларуская мова. А пакуль будуць носьбіты беларускай мовы – яна будзе жыць. Дык няхай жа жыве яна і ў нашым слаўным беларускім горадзе Берасці!

Свае прапановы з указаннем назваў падручнікаў і кніжак дасылайце на email: ganc.chas@gmail.com

Из рубрики
Top