weather

USD 2.5486

EURO 2.8758

RUR(100) 3.4345

search

Як прайшла Масленіца ў Ганцавічах? (Відэа)

Вясёлыя масленічныя забавы для дзяцей і дарослых, ласаванне смачнымі блінцамі, і, вядома ж, добры настрой – усё гэта было ўласціва народнаму гулянню ў дзень провадаў зімы – Масленіцы. Свята адбылося на гарадскім стадыёне 17 лютага.

Масленіца-2018 у Ганцавічах.
Масленіца-2018 у Ганцавічах. / Фото: Святланы Малышкі.

Традыцыйным пачастункам Масленіцы – блінцамі са шкваркамі і мёдам – можна было падсілкавацца ў “горадзе майстроў”. Адны гаспадынькі раздавалі іх бясплатна,   іншыя прасілі за ласункі сімвалічную цану: 10-20 капеяк. Запіць пачастункі можна было гарачай гарбатай з зёлак.

Як прайшла Масленіца ў Ганцавічах? (Відэа)

Падчас мерапрыемства госці свята каталіся на кані Малышу: адна такая паездка па крузе вакол стадыёна каштавала 2 рублі.

Як прайшла Масленіца ў Ганцавічах? (Відэа)

Смельчакі караскаліся на масленічны слуп за падарункам. Сёлета ўдзел у гэтым конкурсе быў таксама платным і каштаваў 50 капеяк.

Як прайшла Масленіца ў Ганцавічах? (Відэа)

Для самых малых удзельнікаў свята працавалі карусель і электрамабілі . А аматары спартыўных спаборніцтваў маглі паўдзельнічаць у лыжных гонках.

Як прайшла Масленіца ў Ганцавічах? (Відэа)

Добраму настрою ўсіх прысутных спрыялі і спевы фальклорных артыстаў, пад якія ў удзельнікаў свята ногі самі пускаліся ў скокі…

Як прайшла Масленіца ў Ганцавічах? (Відэа)

“Цвіком” жа мерапрыемства, якога прысутныя чакалі з нецярпеннем, было спальванне пудзіла Масленіцы, які ўвасабляе зіму. Людзі сталі ў карагод і пакуль пудзіла Зімы гарэла, спявалі разам традыцыйную масленічную песню. А некаторыя ганцаўчане набылі міні-зіму і таксама спалілі яе ў вогнішчы, спадзеючыся, што пазбавяцца на год ад усяго дрэннага, што было раней.

Як прайшла Масленіца ў Ганцавічах? (Відэа)

Фотарэпартаж са свята глядзіце ніжэй.

Из рубрики
Top