search

Ганцавіцкія чыноўнікі арганізавалі збор подпісаў у падтрымку У.М. Столяра

Стыхійны збор подпісаў у рабочы час арганізаваны сёння, 26 кастрычніка, на прадпрыемствах і арганізацыях Ганцаўшчыны. Мэта — падтрымаць старшыню Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміра Столяра, якога старшыня аблвыканка Канстанцін Сумар раскрытыкаваў за паказчыкі у рабоце і прапанаваў пайсці ў адстаўку. (В рубрике "опрос" голосование по теме)

З самай раніцы па вёсках, арганізацыях і прадпрыемствах раёна адправіліся “кур’еры”, якія прапаноўваюць людзям паставіць свае подпісы на чыстых лістах паперы. Па словах работнікаў енкаторых арганізацый, тэксту звароту няма, і каму ён адрасаваны таксама. Чыноўнікі тлумачаць усё на словах, што подпісы збіраюць у падтрымку У.М. Столяра, маўляў, кіраўнік, які прыйдзе пасля яго, можа аказацца горшым.

Па словах намесніка галоўнага ўрача па паліклінічнай часці ЦРБ Васіля Несцяровіча, які асабіста адным з першых паставіў свой подпіс разам з іншымі намеснікамі райбальніцы, заява з подпісамі ганцаўчан адрасавана на імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама К.А. Сумара. «Мы нікога не прымушаем, кожны выбірае сам падпісвацца ці не. Ніякіх ганенняў на работнікаў не будзе», — сказаў Васіль Рыгоравіч. У паліклініцы з крыху больш чым 160 работнікаў, падпісалася больш за сто. Больш за паўсотні чалавек адмовіліся ставіць подпісы.

Як стала вядома “ГЧ”,  подпісы збіраліся ў вёсках Любашаўскага,Агарэвіцкага, Люсінскага сельвыканкамаў, у СВК «Агарэвічы» , ва ўстанове аховы здароўя “Ганцавіцкая ЦРБ”, у Доме быта КУП па аказанні паслуг “Ганцавіцкі РКБА”, установах адукацыі раёна. Называць канкрэтна чыя ініцыятыва такога збору подпісаў, кіраўнікі арганізацый і падраздзяленняў не адмаўляюцца, адказваючы, што гэта ініцыятыва «зверху».

Журналістам нашай газеты тэлефануюць расхваляваныя работнікі і іншых арганізацый ды прадпрыемстваў, якія не жадаюць ставіць подпісы ў абарону старшыні райвыканкама, але баяцца, што гэта будзе пагражаць звальненнем з работы.

Але ёсць і такія, хто адкрыта выказвае недавер і не падпісваюцца. «Шкада, што да мяне не зайшлі, я б ім сказаў, што я пра ўсё думаю!, — сказаў Вячаслаў Мініч. — Да суседа майго ў Агарэвічах зайшлі, дык ён не падпісаўся, а я вось не застаў зборшчыкаў, хацелася б на іх паглядзець і сказаць усё, што я думаю. А думаю я вось што — маўчаць, што такое адбываецца, што людзей адправілі хадайнічаць за Столяра — гэта злачынства».

Новости

Из рубрики
Top