search

Хадакі ў Сумара

Хадайніцтва з подпісамі жыхароў у падтрымку старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміра Столяра ў пятніцу, 4 лістапада, завезлі губернатару Брэсцкай вобласці Канстанціну Сумару былы дэпутат парламента Аляксандр Свірыд і былы начальнік райвузла электрасувязі Мікалай Рылка.

Ці пачуе правадыр просьбы хадакоў?
Ці пачуе правадыр просьбы хадакоў? / Фото: drug-goy.livejournal.com

Нагадаем, што на апошнім паседжанні аблвыканкама Канстанцін Андрээвіч раскрытыкаваў працу кіраўнікоў Ганцавіцкага і Столінскага раёнаў за правал паказчыкаў па вынікам 9-месяцаў бягучага года і прапанаваў пайсці ў адстаўку.

Каб выратаваць кіраўніка раёна, на мінулым тыдні работнікі сельсаветаў, установаў адукацыі, райбальніцы і аддзела культуры, сабралі подпісы жыхароў раёна пад зваротам да Канстанціна Сумара, у якім просяць пакінуць У. Столяра на пасадзе старшыні Ганцавіцкага райвыканкама.

Па словах “трохразовага” экс-дэпутата Аляксандра Свірыда, з якім карэспандэнт “ГЧ” звязаўся па тэлефоне, ён асабіста подпісы за Уладзіміра Столяра не збіраў і сам не падпісваўся.

Аляксандр Уладзіміравіч зазначыў, што ён сам нават не быў ініцыятарам паездкі да губернатара, яго «проста папрасілі завезці подпісы, бо ён, маўляў, ведае дзе і што знаходзіцца», якія ён перадаў у арганізацыйны аддзел аблвыканкама. Ад каго зыходзіла просьба, Аляксандр Свірыд адказаў: “Я б не хацеў адказваць на гэта пытанне…”.


Новости

Из рубрики
Top