weather

USD 2.5486

EURO 2.8758

RUR(100) 3.4345

search

Цаглінка на цаглінку… без праектаў і ахоўных касак

На працягу месяца, з 10 кастрычніка па 10 лістапада, праходзіў маніторынг будаўнічых арганізацый Брэсцкай вобласці. Стала вядома, што падчас яго правядзення было выяўлена 1672 парушэнні норм аховы працы. У лік парушальнікаў трапілі і арганізацыі, якія вялі будоўлю ў Ганцавіцкім раёне. Тут будаўніцтва некаторых аб’ектаў ішло без праектнай вытворчасці работ, з іншымі парушэннямі норм і правіл аховы працы.

На будаўнічых аб'ектах не ўсе работнікі выконваюць правілы тэхнікі бяспекі і іншы раз забываюцца апрануць каскі
На будаўнічых аб'ектах не ўсе работнікі выконваюць правілы тэхнікі бяспекі і іншы раз забываюцца апрануць каскі / Фото: Петр Гузаевский

Парушэнні ў будаўніцтве выяўлялі мабільныя групы ў складзе прадстаўнікоў інспекцый Дзяржнагляду і працы па Брэсцкай вобласці, выканкамаў, іншых службаў. Як расказаў начальнік Баранавіцкай міжраённай інспекцыі працы Канстанцін Турыбрын, падчас праверкі ў  Ганцавіцкім раёне былі выяўлены “рэшткавыя з’явы” парушэнняў на будаўніцтве. “Асноўныя парушэнні былі выяўлены падчас праверак, якія праводзіліся напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства”, — адзначыў Канстанцін Віктаравіч.

Тым не менш па выніках месячніка былі выяўлены парушэнні на многіх прадпрыемствах.

Не прадстаўлены сумесныя арганізацыйныя мерапрыемствы па бяспечнай вытворчасці работ генпадраднай і субпадраднай арганізацыямі: ААТ “ПартнёрБудМантаж” г. Ганцавічы, будаўнічы аб’ект “Капітальны рамонт тэрапеўтычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Ганцавіцкая ЦРБ”. Было выяўлена, што на гэтых двух аб’ектах, а таксама на ДБУП “Ганцавіцкая ПМК-7”, будаўнічым аб’екце “Будаўніцтва ЖБСК-33, ЖБСК-35 у г. Ганцавічы, вул. Заводская”, ААТ “Юмса-Буд” г. Ганцавічы, “Капітальны рамонт інфекцыйнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Ганцавіцкая ЦРБ” будаўніцтва аб’ектаў ішло без праектнай вытворчасці работ.
Праверка знайшла і іншыя парушэнні на розных аб’ектах: работнікі не былі азнаёмлены з праектнай вытворчасцю работ, на некаторых будаўнічых аб’ектах адсутнічаў піццявы рэжым, не было ўмывальнікаў. На іншых — работнікі знаходзіліся на будаўнічых пляцоўках без ахоўных касак або ў касках, не прышпіленых рамянямі. Некаторыя наймальнікі не забяспечылі сваіх рабочых сродкамі індывідуальнай абароны. Пры выкананні работ на вышыні, дзе адсутнічалі абаронныя агароджы, работнікі не прымянялі выратавальныя паясы.

Па словах начальніка Баранавіцкай міжраённай інспекцыі працы Канстанціна Турыбрына, гэтыя парушэнні — тыпічныя для ўсіх раёнаў, дзе праходзілі праверкі. “Асабліва гэта датычыцца “прыватнікаў”: як правіла, яны жадаюць атрымаць найбольшы прыбытак, выгаду пры мінімальных затратах”, — адзначыў Канстанцін Віктаравіч.

У выніку праверкі інспекцыяй былі выдадзены рэкамендацыі па ўстараненні грубых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Так, былі выяўлены парушэнні норм і правіл аховы працы, якія пагражаюць жыццю і здароўю работнікаў, па будаўнічаму аб’екту “Кінатэатр “Кастрычнік” ПБУП “Пінсксаўгасбуд ПМК-14” (галоўны інжынер Ш. В. Маўсісян); па будаўнічаму аб’екту ПУП “Івацэвічыкаапбуд” магазін “Універмаг” (галоўны інжынер А.У. Канановіч); па будаўнічаму аб’екту, які змяшчаўся на тэрыторыі РУВП Брэстхлебпрам “Ганцавіцкі хлебазавод” ААТ “БелПінскбуд” (дырэктар А.А. Наканечны).
Выдадзеныя рэкамендацыі былі разгледжаны Ганцавіцкім райвыканкамам, вінаватыя прыцягнуты да адказнасці.

Пракуратурай узбуджаны 4 адміністрацыйныя вытворчасці за грубыя парушэнні патрабаванняў бяспекі.

Из рубрики
Top