weather

USD 2.5486

EURO 2.8758

RUR(100) 3.4345

search

Прыгожа, але нязручна

Работнікі ДРБУ-100 ўпрыгожваюць прылягаючую тэрыторыю каля дамоў па вуліцы Чайкоўскага. Аднак высокія бардзюры пазбаўляюць жыхароў зручнасці.

Добрую справу пачалі рабіць работнікі ДРБУ-100: яны добраўпарадкоўваюць прылягаючую тэрыторыю да дамоў №№ 8, 10, 12, што па вуліцы Чайкоўскага, — укладваюць бардзюры, асфальтуюць дарожкі. Працуюць старанна, сцвярджае пенсіянерка Таццяна Андрэеўна Шкаруба, якая патэлефанавала ў рэдакцыю, каб па- дзякаваць дарожнікам за добрую работу.

Аднак, як кажуць, нават бочку мёду можа сапсаваць лыжка дзёгцю. Так і тут. Жыхары названых дамоў скардзяцца: бардзюры кладуцца так, што нельга будзе пад’ехаць да гаспадарчых пабудоў, дзе людзі захоўваюць бульбу, іншую гародніну. “Цяпер, — скардзяцца яны, — прыйдзецца насіць цяжкія мяхі за некалькі дзясяткаў метраў”.

Нялёгкая задача для пенсіянераў, якіх тут пражывае шмат. І што гэта так, упэўніўся журналіст, які адразу пасля званкоў выехаў на месца. Майстар ДРБУ-100 Віктар Заяц паказаў праект: бардзюры і дарожкі кладуцца строга, як запланавана. Аднак Віктар Віктаравіч згадзіўся, што жыхары маюць рацыю, таму паабяцаў: “Мы пастараемся ўзгадніць праект і зрабіць усё, каб людзям тут жылося зручна”.

Из рубрики
Top