weather

USD 2.5486

EURO 2.8758

RUR(100) 3.4345

search

У кожным аграгарадку – па елцы

Пасля больш чым пяцігадовага перапынку ў аграгарадку “Кукава” і іншых аграгарадках раёна  заззяла рознакаляровымі агеньчыкамі навагодняя елка.

Традыцыя, якая была парушана пяць гадоў назад, адрадзілася дзякуючы прапанове старшыні райвыканкама Аляксандра Саланевіча – каб у кожным аграгарадку раёна стаяла елка. Стараста в. Кукава Іван Муха расказаў: “Раней навагодняя елка, упрыгожаная цацкамі і рознакаляровымі агнямі, каля мясцовага сельскага Дома культуры збірала шмат аднавяскоўцаў, якія разам весяліліся, гулялі, вадзілі карагоды. Сёлета ў вяскоўцаў зноў з’явілася такая цудоўная магчымасць”.

Навагоднія елкі ўстаноўлены і ў іншых аграгарадках. Запаліла свае агні лясная прыгажуня ў Хатынічах, Агарэвічах, Малькавічах, каля адміністрацыйных будынкаў Хатыніцкага, Агарэвіцкага і Малькавіцкага сельвыканкамаў. Цэнтр аграгарадка “Люсіна”, як і некалькі гадоў назад, таксама ўпрыгожвае елка. “Мы ўжо некалькі гадоў не ставілі яе пасля таго, як дзеці павыкручвалі лямпачкі і ледзь не нарабілі бяды. Сёлета елка зноў дорыць радасць жыхарам вёскі”, – патлумачыла старшыня сельвыканкама Марыя Занька. Могуць збірацца пад навагоднімі елкамі і жыхары аграгарадкоў “Востраў”, “Чудзін” –  каля адміністрацыйнага будынка СВК “Крышылавічы”, каля СДК ў Чудзіне. Упрыгожаны елкі і ў некаторых вёсках раёна. Так што да сустрэчы Новага года  вяскоўцы гатовы!

Из рубрики
Top