weather

USD 2.5448

EURO 2.8702

RUR(100) 3.4543

search

Беларускія казакі – размалёваныя лялькі ці гонар нашай гісторыі?

Хачу падзяліцца с чытачамі сваімі думкамі наконт беларускіх казакоў, якія ёсць нават у Ганцавічах. Я лічу, што такая з’ява, як казацтва Беларусі,  створана штучна і прыцягнута “за вушы”. І вось чаму…

У часы Расійскай імперыі казацкія палкі прысылалі ў Беларусь распраўляцца з паўстанцамі. Па сведчаннях гісторыкаў, многія вядомыя  ў  краіне людзі былі забіты ці замучаны імі
У часы Расійскай імперыі казацкія палкі прысылалі ў Беларусь распраўляцца з паўстанцамі. Па сведчаннях гісторыкаў, многія вядомыя ў краіне людзі былі забіты ці замучаны імі

Калі вы адчыніце “Советский энциклопедический словарь» на 522 стар., то даведаецеся наступнае: “Казачество – в XIV–XVII вв. это вольные люди, работавшие по найму, лица, несшие службу в пограничных районах  (городовые и сторожевые казаки). В XV–XVI вв. за границами России и Полюса Литовского государства (на Днепре, Дону, Волге, Урале, Тереке) возникают самоуправляющие общины т.н. вольных казаков. Царское правительство стремилось использовать Казачество для охраны границ в войнах и т.д.

В начале XX в. существовало 11 казачьих войск (Донское, Кубанское, Оренбургское, Забайкальское, Тверское, Сибирское, Уральское, Астраханское, Семиреченское, Амурское, Уссурийское)”.  Як бачыце, пра казакоў на тэрыторыі Беларусі тут гаворкі няма.

Для ўзброеных сілаў ВКЛ казацкія фарміраванні ўтваралі толькі малазначную частку войскаў. Акрамя так званых гарадавых казакаў, якія за атрыманую зямлю неслі гарнізонную службу, у многіх гарадах на ўсходзе Беларусі ў выпадку вострай патрэбы ў людзях з ваенным вопытам княства вербавала ўкраінскіх казакаў і пасылала іх на тэатр баявых дзеянняў.

Напрыклад, шмат казакоў былі набраны ў пачатку XVII ст. падчас вайны са Швецыяй. Але спроба выкарыстаць украінскіх казакоў супраць шведаў у 1635 г. была амаль безвыніковая. Наогул, калі ў Польшчы запарожцы, часта складаючы значную сілу кароннай арміі, надзвычайна ўдала дзейнічалі супраць туркаў і татараў, дык у ваеннай практыцы Беларусі і Літвы іх фарміраванні не мелі асаблівага значэння.

Што трэба было, каб стаць казакам?

Многія чытачы пазнаёміліся з побытам і жыццём казакаў твора “Тарас Бульба” М.В. Гогаля, з “Ціхага Дона” М. Шолахава і з другіх крыніц. Казакам было стаць не проста — трэба было мець добрую гаспадарку, умела валодаць зброяй, ведаць сваіх продкаў да сёмага калена. Тых, хто хацеў стаць казакам, прымаў круг, дзе казакі ўлічвалі, ці гатовы ён пакласці галаву за сваіх сяброў, ці ён праваслаўны, як ён валодае шабляй і дзідай г.д.

У наш час нашчадкі вольных казакаў ушаноўваюць і адраджаюць традыцыі сваіх продкаў. А дзе яны ў Беларусі?

“Беларускія казакі”. Хто яны і адкуль?

У Беларусі зарэгістравана аж два аб’яднанні казакаў – “Белорусское казачество» і “Всебелорусское объединенное казачество». Кожнае з іх мае сваё кіраўніцтва, сімволіку, статут. Для мяне дзіўна гучыць “беларускія казакі”.

Гісторыя “беларускіх казакаў” пачалася ў пачатку 90-х гадоў, калі сталі з’яўляцца першыя казацкія таварыствы ў беларускіх абласных цэнтрах. У хуткім часе “беларускія казакі” былі запрошаны на першы з’езд казакаў Расіі. Вярнушыся са з’езда, кожны дэлегат палічыў сябе годным казакам.

Даведаўшыся аб гэтым у 1995 г., у Беларусь прыехаў расійскі казацкі “генерал-маёр” Уладзімір Ярохін. Дзякуючы яго намаганням была створана грамадская арганізацыя “Белорусское казачество». Узначаліў яе Мікалай Улаховіч, які атрымаў чын казацкага “генерал-маёра”.

Але хутка ён пачаў кіраваць по-свойму. У статуце арганізацыі М. Улаховіч замест вызначэння “на праваслаўных  традыцыях” змяніў словы – “на хрысціянскіх”. Гэта не адпавядала праваслаўнаму менталітэту казацтва.

Хутка атаман Улаховіч стаў “генерал-палкоўнікам”, што фактына падняўся на адзін узровень з чынам Вярхоўнага атамана Расіі. Пасля гэтага казакі атамана Улаховіча праігнаравалі запрашэнне на вялікі казацкі круг Беларусі, які збіралі прадстаўнікі расійскага казацтва.

На з’езд прыехала толькі 111 казакоў з усёй Беларусі, якія вырашылі не падпарадкоўвацца атаману Улаховічу. Нягледзячы на адсутнасць прадстаўнікоў ад усіх “беларускіх казакаў”, на вялікім казацкім крузе было аб’яўлена аб стварэнні “Всебелорусского объединенного казачества» і аб выбранні адзінага Вярхоўнага атамана Усебеларускага казацкага войска. Ім быў абраны Мікалай Ярковіч, казацкі чын якога “генерал-маёр”.

Беларускія казакі з савецкімі пагонамі

Яшчэ шмат гадоў таму на Дне пісьменства ў Камянцы сустрэў я беларускіх казакаў на чале з іх атаманам. Пагоны на ім былі “савецкія”. На маё пытанне “Адкуль вы даведваецеся пра гісторыю казацтва?” адзін з іх мне адказаў: “Качаем з Інтэрнэта”. Я яму растлумачыў, што па казацкіх законах нават пагоны адрозніваюцца ад сучасных. На срэбных – залатыя зоркі, на залатых – срэбныя. Параіў знайсці ў інтэрнэце, які павінен быць колер лампасаў у беларускіх казакаў і напісаць мне. Адказу я не дачакаўся.

Вядома, крычаць на кругу “Люба!” не цяжка. Казакі заўсёды любілі сваю Радзіму, ганарыліся сваёй спадчынай і традыцыямі продкаў. Хочацца, каб беларускія казакі не былі размалёванымі лялькамі з цацкамі на грудзях і падумалі б, ці не прыладкоўваюцца яны да чужога, не нашага?

Из рубрики
Top