weather

USD 2.5486

EURO 2.8758

RUR(100) 3.4345

search

Шчанят ад забітай аўчаркі выкінулі на снег

Мёртвая аўчарка ўсходне-еўрапейскай пароды, а каля яе на снезе ў завязаным мяшку, скруціўшыся калачыкамі і тулячыся адзін да другога, ляжалі маленькія шчанюкі. Такую карціну ўбачыў журналіст газеты "Ганцавіцкі час". які выехаў у вёску Любаша Ганцавіцкага раёна на паведамленне з "гарачай лініі".

Калі вы хочаце стаць гаспадаром аднаго з гэтых шчанят, званіце па тэл. 2-74-92
Калі вы хочаце стаць гаспадаром аднаго з гэтых шчанят, званіце па тэл. 2-74-92 / Фото: Петр ГУЗАЕВСКИЙ

Яны тут з адзінаццаці гадзін раніцы і вось амаль да вечара ляжаць, — сказаў жыхар вёскі, які пазваніў у “ГЧ”. – Іх тут было можа сем ці восем, але людзі шкадавалі і забралі сабе некалькі, а гэтыя тры засталіся…”.

Я развязаў мяшок і паглядзеў, адзін сабачка і дзве сучачкі… Вядома, чаму не забралі – бо сучкі, а сабачка быў надта кволы і амаль удвая меншы за сваіх  астатніх. Таму нікому  і не прыглянуся сіроткі.

Літаральна праз некалькі хвілін, як пад’ехаў журналіст «ГЧ», з’явіўся старшыня Любашаўскага сельсавета Уладзімір Гардзей. Ён выклікаў пагрузчык і забітую аўчарку з вуліцы пагрузілі і недзе павезлі. Пакідаць на марозе гэтых маленькіх сабачак, каб яны загінулі, я не змог.

Хоць літаральна тыдзень таму малодшай дачцэ дома ужо з’явіўся маленькі сабачка. Прывёз шчанюкоў у кватэру, наліў малака… Было відаць, што малако яны пілі толькі са сваёй маці, якую за нешта застрэлілі. Але голад навучыў іх дабываць ежу, і тыкаючыся мордачкамі, сабачаняты хутка вылакалі малако.

Канешне, трымаць у кватэры іх магчымасці няма, але і выкінуць паміраць — рука, як кажуць не падымеццца. Таму звяртаюся да нашых чытачоў, адгукніцеся, людзі, можа каму патрэбны надзейныя ахоўнікі? Званіце па телефоне:  2 74-92., альбо 80296628011.

Не выключаю, што пачнецца спрэчка. Спрэчка тых, хто выступае за знішчэнне бадзяжных сабак і абаронцаў жывёл. Яна ідзе ужо даўно і, напэўна, будзе бясконцай. Бо ёсць моцныя аргументы, як у адных, так і ў другіх.

Бадзяжныя сабакі нападаюць на хатнюю жыўнасць, з’ядаюць курэй, коз, кролікаў, кідаюцца іншы раз на людзей…  Адзічэлыя каты загрызаюць парасят. І канешне, так быць непавінна, з імі трэба змагацца. Але як?

Абаронцы жывёл кажуць, што павінна быць усё цывілізавана. Але ў Ганцавічах прытулкаў для жывёлу няма, прыемнікаў часовага ўтрымання таксама. І сабак проста адстрэльваюць спецыяльнымі стрэламі з пісталета.

А потым трупы з вуліц забіраюць работнікі камунгаса ці сельсавета, на тэрыторыі якога вядзецца адстрэл. Толькі не заўсёды хутка…  І гадзінамі ходзяць дарослыя і дзеці і глядзяць на забітых жывёл…

Толькі ж мы не жывёлы, і не сабакі вінаватыя, што іх выкідваюць, і яны робяцца бадзяжнымі…

 

PS. У пятніцу ўжо да абеда ўсіх трох шчанят забралі, і ў іх ужо ёсць гаспадары. Выказваем падзяку ўсім тым, хто не застаўся раўнадушным і пазваніў, каб прытуліць асірацелых сабачанят.

 

 

Из рубрики
Top