weather

USD 2.5448

EURO 2.8702

RUR(100) 3.4543

search

Вясеннія палы бушуюць павальна. Вінаватых няма!

Ад немінучага знішчэння ўратавалі некалькі дамоў жыхары вёскі Востраў у аўторак, 20 сакавіка. Чатыры мужчыны і дзве жанчыны, пад шквалістым  ветрам,   задыхаючыся ад едкага дыму, да прыезду пажарных змагаліся з полымем і прыпынілі яго.Пятро ГУЗАЕУСКI

Image 2512
Image 2512 / Фото: Петр ГУЗАЕВСКИЙ

Ад немінучага знішчэння ўратавалі некалькі дамоў жыхары вёскі Востраў у аўторак, 20 сакавіка. Чатыры мужчыны і дзве жанчыны, пад шквалістым  ветрам,   задыхаючыся ад едкага дыму, да прыезду пажарных змагаліся з полымем і прыпынілі яго.
Людзі прыбеглі на пажар, бо  нехта падпаліў сухую траву на полі. Моцны вецер раздзімаў полымя, і яно падабралася да хат, якія стаяць на ўскрайку. Спачатку загарэліся несанкцыянаваная звалка і некалькі стажкоў з саломай каля вёскі. Полымя за лічаныя хвіліны падабралася да нежылой драўлянай хаты. Другая вогненная хваля пад парывамі ветру ішла на жылую хату, у якой жыве 76-гадовы Генадзь Лыганоўскі.  Непадалёк ад яе стаяў сухі бур’ян у рост чалавека, і калі б полымя дайшло да яго, то хата ўспыхнула б, як факел. Усё гэта адбывалася на вачах аўтара гэтага артыкула.
Але да бяды не дайшло, вяскоўцы паспелі перагарадзіць дарогу вогненнаму “монстру”. Паблізу яны знайшлі кавалкі шыферу, і  ім тушылі полымя, а адзін мужчына рыдлёўкай капаў зямлю і засыпаў вогнішча.
Праз дзясятак хвілін пад’ехалі пажарныя з Лактышоў, ліквідавалі агонь на стажках і астатнія ачагі пажару.
Дарэчы, праехаўшы па вёсках Нацкага сельсавета, куды ўваходзіць і вёска Востраў, няцяжка было пераканацца, што вялікая колькасць нежылых дамоў і антысанітарыйныя умовы на тэрыторыі – адна з прычын таго, што неасцярожнае абыходжанне з агнём можа прынесці нямала праблем жыхарам і выратавальнікам. А пажарныя ледзь  не кругласутачна выязджаюць на тушэнне вясенніх палаў. Дарэчы, у Лактышах нават супрацоўнікі РАНС не здолелі выратаваць дзве пабудовы, і яны былі знішчаны агнём.
А вось якія “разумнікі” падпальваюць сухую траву – як звычайна, наўрад ці давядзецца высветліць. 

Из рубрики
Top