«Цырульнік — гэта творца і трошкі рамеснік»
У аўторак, 20 сакавіка, Людміла Цыган і Наталля Шуляк адзначылі 10-годдзе з таго дня, як яны адкрылі адну з першых у раёне прыватную цырульню. Кветкі, вялікі смачны торт і — успаміны, якіх назапасілася за гады працы шмат...

Людміла Цыган і Наталля Шуляк са сваім першым кліентам Уладзімірам Сакаловым, з «лёгкай рукі» якога ў цырульнікаў і ладзіцца справа / Фото: Светлана ЛОКТЫШ
“Быў сонечны сакавіцкі дзень, калі мы ўпершыню прыступілі да работы ва ўласнай цырульні. І такія ж светлыя надзеі і мары былі ў нас у пачатку прадпрымальніцкай кар’еры, — наперабой расказваюць Людміла і Наталля. — Першым кліентам стаў Уладзімір Сакалоў, які дагэтуль карыстаецца нашымі паслугамі. Пэўна, з яго «лёгкай рукі» пайшла наша справа. Канечне, дзень на дзень не прыходзіцца, але за мінулыя гады мы не можам паскардзіцца на недахоп кліентаў. Ёсць і такія, хто, як Уладзімір, даверыўся нам аднойчы і застаецца верным да гэтай пары. Нават сем’ямі прыходзяць”.
Наша гутарка праходзіць урыўкамі: цырульнікі робяць стрыжкі чарговым кліентам, пры гэтым не забываюць звяртацца да іх, каб параіць, як лепш даглядаць за валасамі, спытаць, як бы яны хацелі пастрыгчыся, якія будуць заўвагі, проста зрабіць камплімент. Кожнага тут сустракаюць як самага чаканага кліента, кожнаму дораць усмешку, падтрымліваюць жартам ці добрым словам. Зразумела, да такіх пазітыўных майстроў, якія пры гэтым любяць сваю справу, хочацца вяртацца зноў і зноў.
А ў тым, што Людміла і Наталля любяць сваю прафесію, сумненняў не засталося, калі яны адказвалі на пытанне: “Цырульніцкая справа — гэта мастацтва ці рамяство?”. Абедзве жанчыны, ні хвіліны не сумняваючыся, адказалі: “У першую чаргу — мастацтва”. “Мы ж не проста стрыжом, каб пастрыгчы, ці фарбуем каб пафарбаваць: для нас галоўнае, каб прычоска ўпрыгожвала чалавека, падкрэслівала яго найлепшыя рысы і хавала дробныя недахопы. Бывае, чалавек ужо ведае, што хоча бачыць. А іншы раз прыходіцца абмяркоўваць з кліентам яго будучы вобраз, даваць парады. І толькі пасля таго працуем як рамеснікі”, — тлумачыць Людміла. Наталля дадае: “Дома ўсякае бывае. А прыйдзеш сюды, зоймешся справай, пастрыжэш аднаго-двух кліентаў, пагутарыш з імі — глядзіш, і настрой зусім іншы”.
Любоў да сваёй справы жанчыны пранеслі нават не праз адно дзесяцігоддзе. Абедзве ў розны час закончылі Брэсцкае вучылішча бытавога абслугоўвання, працавалі ў КБА, у мужчынскай зале — Людміла з 1987 года, Наталля з 1989-га. Калі заняліся прадпрымальніцтвам, у розных месцах райцэнтра наймалі памяшканні. “Дзе толькі не працавалі, і паўсюль памяшканні вымывалі, рабілі ў іх рамонты. Гэта ж столькі энергіі было”, — усміхаючыся, згадвае Людміла. Цяпер вось прыжыліся на вуліцы Мантажнікаў, і ўжо нікуды ў іншае месца не хочацца.
Бывала, па два чалавекі працавалі і ў мужчынскай, і ў жаночай залах іх цырульні. У розны час ра- зам з гэтымі “старажыламі” працавалі Наталля Стральчэня і Святлана Дубіна, якія пазней адкрылі свае цырульні, Ірына Бярозка, якая спрабавала заняцца ўласнай справай, а таксама Надзея Сакавых, Святлана Кандраценя і Алена Барысевіч. Аб рабоце з кожнай з іх Людміла і Наталля згадваюць з цеплынёй, ды і яны часам завітваюць да былых калег.
Пасля таго, як прадпрымальнікам прапанавалі адкрываць прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, Наталля Шуляк і Людміла Цыган прынялі рашэнне застацца ІП і працаваць без памочнікаў. Разам з імі засталася працаваць толькі дачка Людмілы, Святлана Віннік, якая цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Як і матулю, маладую дзяўчыну некалі захапіла цырульніцкая справа, і цяпер яна ўжо мае стаж сем гадоў. А ў красавіку Святлана плануе выйсці на сваё рабочае месца.
Пытаюся ў субяседніц, ці часта бываюць паміж імі разлады. Адказваюць, што раней здараліся, але абедзве хутка “адходзілі” — агульная работа згуртоўвала. А цяпер занадта добра ведаюць адна адну, сябруюць, таму спрэчкі, мажліва, і бываюць зрэдку, а вось сварак няма. “Калі па нейкіх прычынах адной з нас няма на рабоце, дык другой так не хапае напарніцы!” — усміхаюцца сяброўкі. “Пэўна, — пытаюся, — і не да пенсіі вам будзе, як жа адна без другой?” “Не, — жартуюць. — У нас на пенсію іншыя планы. Вось напрацуемся, пойдзем на заслужаны адпачынак — і будзем катацца па замежжы”.
Жарты жартамі, а мары часта збываюцца. Няхай збудуцца і на гэты раз!
Новости
- 14:34 31.01 Доллар и евро резко подорожали на валютных торгах в Беларуси
- 12:26 31.01 В Барановичах мужчина выбросил свою сожительницу с балкона третьего этажа
- 10:41 31.01 Работница больницы в Ляховичах брала деньги с пациентов за «снятие порчи»
- 08:52 31.01 Чиновники рассказали, зачем повысили налоги для ИП в Беларуси
- 07:58 31.01 Пересмотрят размер пенсий, повысят налоги, обновят базу «тунеядцев». Что изменится в Беларуси в феврале?
- 03:42 31.01 Рыбаки ловят при любой погоде в Брестской области
- 22:40 30.01 Ганцевичский «Мелиоратор» загвоздил своё лидерство очередным разгромом с крупным счётом
- 21:10 30.01 Полешук создал вездеход своими руками: раздатка БТР, колеса от КрАЗ
- 20:15 30.01 Молодой человек решил сводить девушку в театр в Бресте и лишился денег
- 18:11 30.01 ДТП в Ганцевичах: на повороте не разъехались МАЗ с легковушкой
- 16:00 30.01 Сладости, растительное масло, сушеная рыба. Что еще запретили продавать в Беларуси
- 14:05 30.01 ТОП вакансий Брестской области с зарплатой не менее 2 тысяч рублей
- 12:58 30.01 Предприятия Брестской области получат кредиты от Банка развития Беларуси
- 11:09 30.01 Осужденный за угон машины снова сел за руль чужой иномарки в Березе
- 09:19 30.01 Повысился ли в Беларуси налог на собак, и кто его должен платить
- 16:27 29.01 Как пройти медосмотр в Ганцевичской райбольнице – обсуждали даже ночью
- 16:12 29.01 У «Ганцевичей» — маленькая сенсация: первая победа на турнире по мини-футболу
- 12:18 29.01 Синоптики рассказали, чего ждать от погоды в феврале
- 14:20 28.01 Официально в Польшу едут работать больше белорусов, чем в Россию
- 14:09 28.01 В Ганцевичах и шести деревнях района планово отключат свет. Где и когда?
Из рубрики
В Ганцевичах на двух улицах отключат холодную воду
В четверг, 26 января 2023 года работники местного жилищно-коммунального хозяйства будут подключать новостройку к водопроводной сети райцентра. Поэтому жители близлежащих домов временно останутся без холодной воды. Проверьте на интерактивной карте свой адрес.