weather

USD 2.5448

EURO 2.8702

RUR(100) 3.4543

search

Лёс сквера на Паркавай хвалюе не многіх

Усяго восем чалавек з больш чым 14 тысяч жыхароў, якія пражываюць у Ганцавічах, не засталіся абыякавымі і прыйшлі на сход па пытанні добраўпарадкавання сквера па вуліцы Паркавай.

Ва ўсіх васьмі чалавек, што прыйшлі на сход, перапісалі пашпартныя дадзеныя
Ва ўсіх васьмі чалавек, што прыйшлі на сход, перапісалі пашпартныя дадзеныя

З народам мясцовыя ўлады, а на сходзе прысутнічалі спецыялісты аддзела гарадской камунальнай гаспадаркі і інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя, вырашылі параіцца і выслухаць меркаванні наконт таго, ці варта зрэзаць 23 дрэвы ў скверы, у якім па суботах гандлююць прыезджыя камерсанты. 

Ва ўсіх васьмі чалавек перапісалі пашпартныя дадзеныя і месца жыхарства, пасля чаго паказалі сабраўшымся кожнае дрэўца, якое ўжо загадзя было адмечана крыжыкам.

Па праўдзе, у Ганцавічах маглі гэтае добраўпарадкаванне зрабіць і без “дазволу” людзей, тым больш што спецыялісты Ганцавіцкага лясгаса правялі абследаванне і адзначылі, якія дрэвы падлягаюць высечцы.

Усе пагадзіліся, што некалькі высахшых соснаў і тонкіх бярозак у скверы трэба зрэзаць, бо сухія дрэвы псуюць эстэтычны выгляд, а бярозы не хочуць расці пад ценем высокіх соснаў.

Людзі выказваліся, што добраўпарадкаванне патрэбна, але не для таго, каб там пашыраць пляцоўкі для гандлёвых месцаў.

“Мне і многім, думаю, важна, каб не знішчаць сквер, бо не мы яго закладалі, а паставіць там лаўкі, каб можна было пасязець у цяньку; асвятленне зрабіць, і будзе добрае месца адпачынку для тых, хто жыве паблізу, – сказаў ганцаўчанін Мікалай Манолій. – Сквер павінен застацца скверам, інакш, калі туды ўвесь час будуць заязджаць машыны, то ў хуткім часе высахнуць і астатнія дрэвы. Кірмаш лепш перанесці ў іншае месца».

Дарэчы, ужо неаднаразова жыхары горада звярталі ўвагу на тое, чаму работнікі ДАІ, якія папярэджваюць і штрафуюць аўтаўладальнікаў, што на газонах у дварах ставяць транспартныя сродкі, не заўважаюць, як на тэрыторыю сквера – зялёную зону – заязджаюць аўтамабілі, знішчаецца травяное покрыва… Камерсантаў ніхто не чапае.

Па словах спецыяліста аддзела жыллёва-гарадской гаспадаркі Вячаслава Кандратовіча, канчаткова рашэнне аб выразанні дрэў прымуць пасля таго, як будзе пісьмовае заключэнне работнікаў лясгаса і рашэнне органаў улады.
 

Из рубрики
Top