Касьба травы каля Дома быту / Фото: Аляксандр Пазняк
Дажджы, якія ідуць апошнім часам, далі рост лісця на дрэвах і травы на газонах, якая буйна пачала ўздымацца.
Касьба травы каля Дома быту
Пакос травы таксама прымеркаваны і да 9 мая, якое ўжо заўтра. Таму і дзяржаўныя арганізацыі, і прыватныя прадпрыемствы спяшаюцца навесці парадак у сваім наваколлі.
Касьба травы па вуліцы Кастрычніцкай
Мужчына, які косіць траву на рагу вуліцы Кастрычніцкай і Будаўнікоў пракаментаваў:
“Мяне наняў кааператыў для пакосу травы. Заплацілі 40 рублёў. Кашу сваёй касілкай. Паліва да яе таксама маё. Магу да каго яшчэ прыйсці і таксама пакасіць. Бо трава зараз паўсюдна ўзбуйнілася”.