weather

USD 2.5817

EURO 3.0794

RUR(100) 3.4056

search

На Купалле сонца йграла і на свята запрашала!

Ноччу з 6 на 7 ліпеня ў горадзе і вёсках раёна адзначылі свята Купалле. Асаблівасцю ў горадзе Ганцавічы ў гэтым годзе было тое, што праз шмат гадоў вярнуліся святкаваць на старое месца каля вадаёма на вуліцы Набярэжнай.

Вось такія Ганцаўскія дзеўчаты
Вось такія Ганцаўскія дзеўчаты

Свята ў городзе пачалося каля 20 гадзін. Маладыя хлопцы і дзяўчаты, апранутыя ў народныя касцюмы, неслі ўпрагожаннае кола па вуліцам города ад Дома культуры да месца святкавання.

Бліжэй да ночы каля вадаёма пачаў збірацца народ. Многіх прывабліваў пах шашлыкоў, які быў чуваць здалёк. На свята многія гараджане ішлі з пакоўнымі сумкамі. Што яны неслі — можна было здагадацца, бо спіртныя напоі ў райпоўскіх палатках не прадавалі. Каля дзевяці гадзін вечара пад’ехаць да месца святкавання было нельга. Рух перакрылі даішнікі, а па вуліцы Матросава па абоім абочынам дарогі стаяла сотні дзве машын.

Святкаваць многія пачалі, як ужо сцямнела. Кампаніі адпачываючых пачалі размяшчацца на траве і распіваць прынесенные з сабою “гарачыцельныя” напоі. Нават супрацоўнікі міліцыі, якія сачылі за парадкам, ім былі не памехай.

На Купаллі было весела, але нядоўга. Ужо ў палове дванаццатай усе пачалі разыходзіцца, бо танцы закончыліся.

Адначылі Купалле і ў некаторых вёсках. Рэкардсменам па хуткасці правядзення Купалля ў гэтым годзе стала вёска Вялікія Круговічы. Свята там правялі за паўгадзіны. Па словах всякоўцаў, ужо ў палове восьмага вечара (пачатак быў у 19 гадзін) круговіцкія артысты СДК закончылі сваё выступленне. За гэты час работнікі культуры паспелі правесці невялічкую праграму і спаліць тры мініацюрныя кастры перад уваходам у клуб. За паўгадзіны дзеці паказалі сцэнку, а ўсіх хто спазніўся на свята, адпраўлялі дадому – каб ведалі што трэба прыходзіць своечасова. Расчараваныя кругаўцы пайшлі шукаць папараць-кветку ў мясцовым кафэ “Каламбур”.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики