Ганцавічы — першыя ў Беларусі, дзе роднай мовай называюць беларускую. Чаму так?

Брэсцкая вобласць лідзіруе па ўжыванні беларускай мовы ў штодзённым жыцці. Такое падсумаванне зрабіў «Альфа-Банк» згодна перапісу насельніцтва 2019 года. Ганцавіцкі раён – адзіны ў краіне, дзе больш за 90% насельніцтва вызначаюць беларускую мову роднай, а ў сельскай мясцовасці дык і зусім 95.8%.