weather

USD 2.5881

EURO 3.1249

RUR(100) 3.4247

search

Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

Днямі у рэдакцыю “ГЧ” патэлефанаваў жыхар вёскі Ельна Іван Чурак. Праблема, якую агучыў Іван Нікіфаравіч, агульная для жыхароў вёскі Ельня, Пасекі і Кругліца ў тым, што яны пакутутюць ад недахопа вады.

Аляксандр Халецкі аглядае водныя абшары Ганцаўшчыны
Аляксандр Халецкі аглядае водныя абшары Ганцаўшчыны / Фото: Аляксандр Пазняк

Жыхар паскардзіўся, што, нягледзячы на глыбокі калодзеж, ён кожны год сутыкаецца з азначанай праблемай.

Ён кажа: “У канцы 80-ых гадоў праводзілі меліярацыю, пракопвалі канавы, клалі дрэнаж, каб пашырыць пасяўныя плошчы. Тады старшынёй у калгасе быў Бялімаў Міхаіл Аляксеевіч. Яму не хапала зямлі. Пасля такіх работ вада паступова сышла”.

Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

Калісьці ў вёсцы Пасекі, якую уключылі ў склад Ельні, жыхары трымалі кароў. І людзі цішком самі перасыпалі канавы, каб можна было паіць жывёлу. А гадоў 10 назад з’явіліся бабры, якія зрабілі дамбу. Вада пачала затрымоўвацца. Але яе, па словах Івана Чурака, пабурылі тыя, хто хацеў пажывіцца рыбай.

Вадаправод, калі браць напрамкі ад Любашава да Пасек знаходзіцца прыкладна за 600 метраў ад вёскі. Аднак яго ў свой час не дацягнулі ў вёску.

—У нас калі абкапалі навакольныя канавы, уся грунтовая вада сыйшла. Калі сухі год, то калодзежы стаяць пустыя, а ў агародзе нічога не расце. Я тэлефанаваў у Любашаўскі сельскі выканаўчы камітэт з гатовым рашэннем праблемы: паставіць шлюзы, каб перакрыць ці перасыпаць канаву. Я тэлефанаваў старшыні Любашаўскага сельвыканкама. Яна адказала, што нічым не можа дапамагчы, — працягвае Іван Нікіфаравіч.

Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

Рэдакцыя “ГЧ” таксама звярнулася з такім жа пытаннем да старшыні Любашаўскага сельвыканкама Святлане Мухе. Аднак у адказ прагучала толькі тое, што ёй трэба прыслаць пісьмовы запыт, бо яна надта занятая і не мае часу для адказу.  

Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

Погляды

Начальнік Ганцавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Мікалай Міхалевіч на праблему з дэфіцытам вады глядзіць глабальна.

—Пытанне з вадой — гэта не толькі праблема вызначаных вёсак, а праблема ў цэлым Беларусі. Але ёсць рашэнне праблемы на прыкладзе вёскі Ганцавічы. Там стварылі кааператыў па правядзенні вадаправода. Для гэтага трэба стварыць ініцыятыўную групу. Калі такая група з’явіцца, то для правядзення вадаправоду могуць нават дапамагчы з раённага бюджэту.

Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

Таксама Мікалай Лявонцьевіч падкрэсліў, што водныя праблемы будуць, так як існуюць кліматычныя праблемы на Поўдні Беларусі.  Адносна меліярацыі ён сказаў, што яна цяпер не праводзіцца.

Аднак такі адказ не можа задаволіць пенсіянера, які не мае дастаткова сродкаў для таго, каб правесці сабе ваду.

—У нас у Пасеках 12 хат. У некаторых людзі бываюць толькі наездамі. Калі стварыць кааператыў і скінуццца, то гэта будзе залатая вада. Некаторыя прабіваюць свідравіны, ставяць свае калонкі. У чацвярых жыхароў яны ўжо ёсць. Трэба альбо дацягваць трубаправод, або рабіць шлюз ці перасыпку. Тады вёска хоць троху аджыве, — кажа Іван Чурак.

Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

З-за нашых балот пакутуюуць іншыя

Аляксандр Халецкі, у мінулым работнік лясной гаспадаркі, а сёння добраахвотны захавальнік лясоў і балотаў у зоне рэспубліканскага заказніка «Падвялікі мох», бачыць наяўнасць праблемы ў тым, што ў нас бяздумна на працягу дзесяцігоддзяў праводзілася зніштажэнне водных багаццяў прыроды. Па словах Халецкага, па сённяшні дзень ідзе знішчэнне пачаткаў рэчкі Выдранкі.

Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

Рэкі Бобрык і Выдранка пачынаюць свой бег недалёка ад вёскі Сукач і падсілкоўваюць верхавыя балоты  ў пойме ракі Цны. Плошча балот тут 6000 гектараў. А гэта пры нармальным раскладзе, па словах Халецкага, 12 млн тон вады. У выніку парушэнняў  грунтовыя вады тут упалі на 2 метры. З-за чаго была парушаная не толькі экасістэма, але і мікраклімат у рэгіёне.

Чытайце таксама: Какие проблемы флоры существуют в Ганцевичах и как они решаются в Беларуси

Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

—Ніжэй ад вытокаў Выдранкі на 3 кіламетры вады ўжо няма. Па баках было журавінавае балота, а цяпер вербалоз. Балоты — гэта губка-резервант, які утрымоўвае ваду. Але мох сухі, балота дэградуе, зарастае багульнікам. Яно становіцца небяспечным для ўсіх: суха, недакурак кінь і ўсё загарыцца, — кажа Аляксандр Халецкі. —У Сірыі зрабілі вадасховішча на два мільёны тон вады. Дык яны там скачуць ад радасці! А ў нас слілі 12 мільёнаў тон і нікому не баліць!

Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

Сутнасць прапановы Аляксандра Халецкага ў тым, каб спыніць любыя разбуральныя “меліярацыйныя” работы на гэтым участку і дазволіць рацэ Выдранцы зноў стаць паўнавартаснай воднай артэрыяй, сілкавальняй балотаў. Захавальнік упэўнены, што з аднаўленнем верхавых балот на Ганцаўшчыне звязана будучыня не толькі лясной і паляўнічай гаспадарак, але і экалагічнага турызму, які не развіты на Ганцаўшчыне.

—Праблема адсутнасці вады — гэта не толькі наша праблема. Водная сістэма звязана паміж сабой. Крым знаходзіцца без вады з-за асушэння нашых балот. У Еўропе праблемы з-за той жа прычыны — бязглуздая меліярацыя Палесся! — зазначыў Аляксандр Халецкі.

Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

Думка эксперта

Ігар Куталоўскі, ландшафтны архітэктар, удзельнік экалагічнага таварыства «Зялёная сетка» падчас тэлефоннай размовы распавёў, што на поўдні Беларусі ідуць працэсы апустыньвання. Пра экалагічную праблему Палесся “ГЧ” пісала ў № 23 за 4 чэрвеня.

Чытайце таксама: Ожидает ли Беларусь экологический апокалипсис на примере Ганцевичского района?

—Цяжкасць сітуацыі ў тым, што ў беларускіх навукоўцаў няма цэласнага погляду на праблему, або боязь агучыць праблему. Але экалагічная — адна з самых сур’ёзных праблем, якая можа прывесці да цяжкіх наступстваў. Калі ў Беларусі ў бліжэйшае дзесяцігоддзе  не пачнецца комплексная праграма па павышэнню ўзроўню грунтавых вод, назапашвання запасу вады ў экасістэмах, вяртанню таго рэжыму, які быў да маштабных меліярацый, то мы хутка прыйдзем да стэпавага клімату, — каментуе сітуацыю спецыяліст.

Ландшафтны архітэктар кажа, што не толькі ўзровень грунтавых вод, але і артэзіянскіх паніжаецца. Раніцай на траве стала меньш расы практычна па ўсёй Беларусі. А глабальнае змяненне клімату пагаршаецца лакальным, той бядой, якую прынесла Беларусі бяздумная меліярацыя і Чарнобыль.

Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

Высновы

Як бачна сітуацыя з вадным балансам на Палессі несуцяшальная нават з афіцыйнага боку. Праблема нават не ў тым, што ў кагосьці пустыя калодзежы, а ў тым, што для пэўных патрэб асушаліся балоты і рэчкі Ганцаўшчыны і ўсяго Палесся. На сённяшні дзень з-за сухасці зямлі гэта можа прывесці да вялікіх пажараў  у зоне рэспубліканскага заказніка «Падвялікі мох», змены кліматычнага рытму, падзенню воднага баланса ў суседніх краінах і безліч да чаго яшчэ…

Іван Чурак, які паказаў аўтару канавы, што праходзяць праз Пасекі, на развітанне сказаў: “Раней вясной ў лес хадзілі толькі ў ботах, бо было вільготна, а цяпер у тапачках”.

Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики