weather

USD 2.5817

EURO 3.0794

RUR(100) 3.4056

search

Што прапануюць спецыялісты, каб вада засталася на Палессі

У рэдакцыю "Ганцавіцкага часу" паскардзіўся Іван Чурак. Ён сказаў, што ня гледзячы на глыбокія калодзежы,  кожны год жыхары некалькіх вёсак Ганцаўшчыны сутыкаюцца з воднай праблемай — перасохшымі калодзежамі. З гэтым пытаннем мужчына абабіў шмат парогаў, але пакуль безвынікова.

Калодзеж Івана Чурака ў вёсцы Пасекі
Калодзеж Івана Чурака ў вёсцы Пасекі / Фото: Аляксандр Пазняк

Іван Нікіфаравіч сказаў,  што  вакол вёскі разкапалі навакольныя канавы. У выніку чаго ўся грунтовая вада сыйшла. У сухі год у вёсцы ўсе калодзежы пустыя, а ў агародзе нічога не расце.

Жыхар звяртаўся у Любашаўскі сельскі выканаўчы камітэт, каб яны паспрыялі таму, каб паставіць шлюзы на канавах, або каб перакрылі ці перасыпалі іх. Але там яму адказалі, што нічым дапамагчы не могуць. Адзінае выйсце для вяскоўцаў — аб’яднанне ў кааператыў для правядзення трубаправода.

Некаторыя жыхары Пасек у сувязі з гэтым робяць на сваіх падворках свідравіны. Але праблема застаецца. Журналіст “ГЧ” таксама даслаў афіцыйны запыт Святлане Мухе, старшыні Любашаўскага сельвыканкама, якая сама папрасіла аб гэтым, не захацеўшы размаўляць па тэлефоне.

На днях мы атрымалі афіцыйны адказ за подпісам старшыні сельвыканкама. У ім напісана:

“На ваш ліст аб рашэнні праблемы адсутнасці вады ў калодзежы жыхароў вёскі Сукач, Ельня паведамляем, што жыхарам вёсак можна стварыць кааператыў індывідуальных забудоўшчыкаў і зрабіць праектна-каштарысную дакументацыю для пракладкі водаправода, таксама замыць свідравіну ў індывідуальным парадку”.

Што прапануюць спецыялісты, каб вада засталася на Палессі

На жаль, Жыхароў ў Пасеках, якіх далучылі да Ельні, раз-два і аблічыўся. Таму, па словах Чурака, такая магчымасць адкідваецца з-за дарагавізны праекта.

—У нас у Пасеках няшмат хат. Шмат хто бывае проста наездамі, або прыязджаюць у летні перыяд. Стварыць кааператыў і скінуццца, не атрымаецца. Некаторыя гаспадары прабіваюць свідравіны, ставяць свае калонкі. Так робяць тыя, у каго ёсць грошы. Трэба альбо дацягваць трубаправод, або рабіць шлюз ці перасыпку. Мо тады праблема вырашыцца? — кажа Іван Чурак.

Што прапануюць спецыялісты, каб вада засталася на Палессі

Праблемы Палееся і Дняпра

Праблемы вёскі Пасекі не адзіная ў Ганцавіцкім раёне. У мінулым нумары “ГЧ” пісала пра праблему з вадой ў немалой вёсцы Любашава, што зусім побач ад Ганцавічаў. Але бяда больш глабальная. І яна датычыцца, як Палесся, так і ўсёй Беларусі, а таксама нашых суседзяў.

Аляксандр Халецкі,  добраахвотны захавальнік лясоў і балотаў Ганцаўшчыны, бачыць рашэнне праблемы ў тым, каб спыніць любыя разбуральныя “меліярацыйныя” работы, якія цягнуцца да сённяшняга часу і дазволіць рацэ Выдранцы стаць паўнавартаснай воднай артэрыяй. Таксама, на яго думку, трэба аднаўляць балоты, з-за асушэння якіх пакутуюць бліжэйшыя суседзі: Україна і Еўропа.

Што прапануюць спецыялісты, каб вада засталася на Палессі

Сайт EurAsia Daily піша пра водную праблему Украіны. На думку спецыялістаў, палітыкі працягваюць транжырыць водныя рэсурсы і спекуляваць на тэмы экалогіі замест таго, каб вырашаць праблему.

«Мы стаім на мяжы экалагічнай катастрофы. Украіна катастрафічна губляе ваду. Мала таго, што Украіна — адна з найменш забяспечаных краін у Еўропе, так мы яшчэ і вельмі па драпежніцку ставімся да гэтага рэсурсу», — цытуе «112 Украіна» прэзідэнта прафесійнай асацыяцыі эколагаў Украіны Людмілу Цыганок.

З мінулага года спецыялісты папярэджвалі, што праз 25 гадоў Украіна можа сутыкнуцца з экалагічнай катастрофай, якая вымусіць краіну імпартаваць пітную ваду. Па словах навукоўцаў, Днепр можа змялець да крытычных паказчыкаў, а на поўначы Украіны замест лясоў застануцца стэпы. За апошнія гады без уласных крыніц вады засталіся ўжо больш за 800 украінскіх пасёлкаў.

Глядзіце таксама: Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

Праграма эколага да 2030 года

Пра праблему з вадой га Ганцаўшчыне ведаюць і сталічныя эколагі. Ігар Куталоўскі, ландшафтны архітэктар, удзельнік экалагічнага таварыства «Зялёная сетка» кажа, што парушэнне прыроднага балансу экалагічных кампанентаў, найважнейшым з якіх з’яўляецца вада, вядзе да вельмі цяжкіх эколага-эканамічных наступстваў для Беларусі.

—Варта разумець, што «лішняй» колькасці любога экалагічнага кампанента ў натуральнай экасістэме няма і быць не можа. Штучнае змяненне кампанентнага складу заўсёды падстава для глыбокай перабудовы экасістэм, у працяглым інтэрвале часу звычайна разбуральнай, так як паступова змена кампанентнага складу ахоплівае ўсё больш буйныя экасістэмы і іх іерархіі, — зазначае эколаг.

Ігар Куталоўскі мае ўласна распрацаваную праграму па вырашэнню экалагічных праблем на Беларусі да 2030 года. З ёй ён звярнуўся ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Реэспублікі Беларусь. Што будзе далей, ён абяцае расказаць чытачам “ГЧ”.

Што прапануюць спецыялісты, каб вада засталася на Палессі

Вытрымкі з ліста да Міністэрства

Для дасягнення доўгатэрміновай воднай бяспекі і захавання водных рэсурсаў краіны, у водную стратэгію Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года ва ўмовах змены клімату, у раздзел аб доўгатэрміновых прыярытэтных задачах, паказчыках і шляхах рашэння, неабходна ўключыць наступныя дадатковыя задачы:

— Аднаўленне парушаных гідрагеалагічных і гідралагічных рэжымаў тэрыторый рачных басейнаў і водных аб’ектаў. Паказчыкі, — распрацоўка і наяўнасць адмысловых кадастраў меліяраваных тэрыторый, малых і сярэдніх рэк, якія маюць патрэбу ў першачарговым выратаваньні і аднаўленні; колькасць распрацаваных і рэалізаваных праектаў; працэнт адноўленых плошчаў; працэнт павелічэння меандрыраванасці сцёку; паказчыкі павышэння ўзроўню грунтовых вод.

— Мадэрнізацыя меліярацыйнай сеткі з асушальнай ў водарэгулёўныя. Неабходна перагледзець галіновыя планы і праграмы звязаныя з новым асушваннем і зместам існуючай меліярацыйнай сеткі, пераарыентаваць дзейнасць адпаведных арганізацый.

Глядзіце таксама: Як вырашыць водную праблему Ганцаўшчыны?

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики