weather

USD 2.6187

EURO 2.9575

RUR(100) 3.3342

search

Народны рэйтынг у намінацыі «Лепшыя людзі Ганцаўшчыны»

Неверагодную актыўнасць праявілі жыхары Ганцаўшчыны і іншых гарадоў, якія на працягу тыдня прымалі ўдзел у галасаванні за прапанаваныя кандыдатуры ў міжнародную энцыклапедыю “Лепшыя людзі”.

Лепшыя людзі Ганцаўшчыны
Лепшыя людзі Ганцаўшчыны

У спіс “лепшыя людзі” было прапанавана каля сарака прэтэндэнтаў, за якіх галасаванне праходзіла на сайце газеты “Ганцавіцкі час”.

Паралельна таксама праводзілася смс і тэлефоннае галасаванне (дзе адзін голас смс і тэлефоннага галасавання раўняўся да 20 інтэрнэт-галасоў), таму што інтэрнэт-галасаванне не можа ў поўнай меры адлюстроўваць меркаванне ўсіх жыхароў нашага раёна, бо далёка не ва ўсіх яшчэ ёсць доступ да інтэрнэта, не ўсе ім умеюць карыстацца.

Такая сістэма, на наш погляд, у большай меры была аб’ектыўнай. У цэлым мы атрымалі выразную карціну, хто ў Ганцавіцкім раёне не па накручаных лічбах, як у некаторых прэтэндэнтаў, а рэальна карыстаюцца папулярнасцю і варты быць у кнізе “Лепшыя людзі Беларусі” з Ганцаўшчыны.

І хоць крытэрыі адбору дакладна вызначыць было вельмі складана, умовы для ўдзелу для прэтэндэнтаў былі простыя: чалавек нарадзіўся ў Ганцавіцкім раёне, жыў раней ці жыве зараз, дасягнуў у якой-небудзь галіне ці сферы відавочных поспехаў, штосьці зрабіў ці робіць важнага для Ганцаўшчыны, якія сваёй працай, стараннасцю, ведамі, талентам прыносяць карысць людзям, дзякуючы якім наш раён становіцца вядомым у краіне і нават у свеце.

Нашы чытачы прапаноўвалі розныя кандыдатуры ў “лепшыя людзі”, расхвальвалі сваіх кандыдатаў, спрачаліся і выказвалі незадавальненне, а некаторыя нават абвінавацілі у залішняй дэмакратычнасці, таму што было ўключана прозвішча былога старшыні райвыканкама Столяра, за якога нехта на сайце добра пастараўся і нагаласаваў каля 300 разоў.

Вось да прыкладу, адзін з каментароў на сайце: “Трэба пры рэдакцыі стварыць часавую незалежную камісію, яна з улікам меркаванняў і складзе канчатковы спіс. Будзе правільна, калі ў спіс увойдуць прадстаўнікі 5-7 прафесій. Добрых шмат… Але добры чалавек – гэтага мала, трэба мець пэўныя заслугі, яны ёсць у Бабковіча, Лыншы, Міхейкіна, Карпача, Л. Мядзведзевай і іншых кандыдатаў.

Незразумела, хто вылучае Л. Заньку, Берку і ім роўных, гэта іх пакрыўдзіць. Прапаную ўключыць Чыркун В.Ю., арганізатара і першага дырэктара гімназіі, дырэктарам была 8 гадоў, з гімназіі паступалі ў ВНУ каля 95%, нядаўнія пераможцы алімпіяд еўрапейскага ўзроўню вучыліся ў гімназіі ў яе час. Гімназія была лепшай са школ у раёне. Трэба ўключыць даярку СВК Дубнякі – там надоі на трэцяй пазіцыі ў краіне, трактарыста з калгаса – яны заслугоўваюць помніка, будаўніка з ПМК, які не кінуў фірму і не нявечыцца ў Расіі, працаўнікоў лясгаса – іх там больш 400, і ёсць там годныя людзі. Запіс у ганаровую кнігу – гэта ўзнагарода чалавеку, справаздача перад сям’ёй, калектывам, Богам. А недарэчныя жарты па вылучэнні яшчэ раз Столяра і яго паплечнікаў не патрэбныя”. Аднак на прапанову стварыць часовую незалежную камісію ніхто не адгукнуўся, хоць мы не раз да гэтага заклікалі. Са спісу ў 37 чалавек, за якіх ішло інтэрнэт-галасаванне і прымаліся смс і па тэлефоне, мы вырашылі вылучыць 7 кандыдатаў..

Вось гэты спіс:

Максім Леанідавіч Лынша
Аляксандр Аляксандравіч Дулік
Віталій Генадзьевіч Дуброўны
Галіна Мікалаеўна Пупач
Сняжана Уладзіміраўна Юрчанка
Сяргей Міхайлавіч Бабковіч
Мікалай Дзмітрыевіч Ленкавец

Чатыры чалавекі прапанавана ўключыць у спіс з ліку даярак, механізатараў і работнікаў гандлю, якія дасягнулі бачных поспехаў сярод лепшых у Беларусі. Гэта сям’я з вёскі Кукава, даярка Яніна Мікалаеўна і трактарыст Іван Яўгенавіч Шаматульскія з СВК “Дубнякі”, прадавец Ганцавіцкага райспажыўсаюза Вольга Міхайлаўна Новікава, якая ў гэтым годзе стала прызёрам сярод лепшых прадаўцоў Беларусі, і механізатар з СВК “Хатынічы” Уладзімір Уладзіміравіч Кот, які быў ўзнагароджаны ордэнам “За працоўныя заслугі”.

Вядома ж, што ўсіх уключыць у энцыклапедыю за адзін раз не атрымаецца, бо цудоўнымі, таленавітымі і працавітымі людзьмі славіцца наша Ганцаўшчына. І калі названыя прозвішчы будуць ўключаны ў міжнародную энцыклапедыю “Лепшыя людзі”, няхай гэта будзе падзякай гэтым людзям за іх добрыя справы.

 

Вынікі галасавання

1. Максім Леанідавіч Лынша – 1426 + 1160=2586
2. Аляксандр Аляксандравіч Дулік– 702+460=1162
3. Віталій Генадзьевіч Дуброўны – 46+1020=1066
4. Галіна Мікалаеўна Пупач – 623+420=1043
5. Сняжана Уладзіміраўна Юрчанка – 743+220=963
6. Сяргей Міхайлавіч Бабковіч – 260+620=880
7. Мікалай Дзмітрыевіч Ленкавец – 465+160=565
8. Уладзімір Міхайлавіч Столяр – 433+0=433
9. Ларыса Канстанцінаўна Капусціна – 41+260=301
10. Пётр Уладзіміравіч Піліпчук – 19 + 160=178
11. Валянцін Іванавіч Міхейкін – 37+ 140=177
12. Святлана Ануфрыеўна Курылік – 116+60=176
13. Ларыса Іванаўна Галаскок – 35+80=115
14. Віктар Сяргеевіч Багроў – 70+40=110
15. Алексей Пятровіч Галаскок – 13+60=73
16. Сяргей Мікалаевіч Мышкавец – 5+60=65
17. Фёдар Паўлавіч Крывецкі – 25+40=65
18. Вера Юльянаўна Чыркун – 17+40=57
19. Міхаіл Міхайлавіч Комар – 13+40=43
20. Варвара Мікалаеўна Дыдышка – 14+20=34
21. Юрый Георгіевіч Шчыткоўскі – 11+20=31
22. Віктар Яўгенавіч Карпач – 6+20=26
23. Лілія Станіславаўна Мядзведзева – 5+20=25
24. Уладзімір Ваганавіч Грыгаран – 25+0=25
25. Уладзімір Адамавіч Рапейка – 20+0=20
26. Лідзія Мікалаеўна Занька – 19+0=19
27. Міхаіл Васільевіч Піщ – 16+0=16
28. Наталля Аляксандраўна Зялёнка – 12+0=12
29. Віктар Мікалаевіч Берка – 12+0=12
30. Галіна Тарасаўна Чумакова – 9+0=9
31. Ніна Уладзіміраўна Кавальчук – 9+0=9
32. Іван Міхайлавіч Бондар – 8+0=8
33. Ганна Анатольеўна Савеня – 7+0=0
34. Валерый Вячаслававіч Марцінкевіч – 4+0=4
35. Ларыса Іосіфаўна Касцюк – 3+0=0
36. Іван Іванавіч Рылка – 3+0=3
37. Людміла Сцяпанаўна Яворская – 2+0=2

 

Заўвага: Першая лічба – інтэрнэт-галасаванне, другая – смс і тэлефоннае галасаванне.

Из рубрики
Top