search

У дом ЖБВК-37 засялілі іншапланецян?

Падарунак да 1 верасня шматдзетным семя’м, пра які пісала наша газета ў артыкуле "Дом здадуць, хоць і з перавышэннем тэрмінаў", зрабіць не атрымалася. Тэрмін здачы ЖБВК-37 пераносіцца ў чарговы раз – на нявызначаны тэрмін.

У дом ЖБВК-37 засялілі іншапланецян?
У дом ЖБВК-37 засялілі іншапланецян? / Фото: Юлия Полесская

Менавіта да такой высновы прыйшлі будучыя жыльцы кааператыўнага дома. Як кажуць, абяцанкі-цацанкі, а дурню – радасць. Аднак жыльцы дома дурнямі заставацца не хочуць, таму і б’юць ва ўсе званы трывогу.

“Гэта ж сапраўдныя здзекі! Мне як члену камісіі тэлефануюць людзі, а я не ведаю, што ім адказаць!” – абураецца Уладзімір Рылка. У яго кватэры, якая знаходзіцца ў першым пад’ездзе, па словах Уладзіміра Пятровіча, работы амаль завершаны. Аднак хвалюецца ён за сваіх суседзяў у доме: “У адной з сем’яў дзіця чакаюць, узрадаваліся, што начальства паабяцала да 1 верасня здаць дом. А тут невядома, калі яго здадуць. Ці мо ўжо іншапланецян засялілі, таму нам ключы не аддаюць?”

Нагадаем, што дом-доўгабуд павінны былі здаць яшчэ ў верасні 2012 года. З таго часу тэрмін здачы пераносіўся тры разы. Што цяпер? Адказаць на гэтае пытанне, відаць, мясцовыя адказныя асобы не могуць: да іх дазваніцца аказалася мудрэй, чым да міністэрства.

Затое ў інтэрнэце знайшлася інфармацыя аб тым, што Брэсцкі аблвыканкам гарантуе ўвод усіх 33-х праблемных дамоў (сярод якіх і ЖБВК-37) да канца 2013 года (сайт «Недвижимость и строительство»). Аб гэтым заявіў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Сакоўскі на чарговым пасяджэнні рабочай групы па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне, якое праходзіла пад старшынствам главы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэя Кабякова. Праўда, Андрэй Кабякоў выказаў сумненні, ці зможа вобласць пры такіх складанасцях здаць дамы ва ўстаноўленыя тэрміны. Віктар Сакоўскі паясніў: “Прааналізаваўшы колькасць рабочых, будматэрыялаў і спецыяльнай тэхнікі, якія маюцца, мы можам гарантаваць увод усіх праблемных дамоў да канца бягучага года”.

Новости

Из рубрики
Top