weather

USD 2.5224

EURO 2.9721

RUR(100) 3.4162

search

Жыхары вуліцы Рэвалюцыйная хочуць рамонту дарогі без рэвалюцыі

Нядаўна ў краіне адзначалі дзень Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі. Той, каторую ўзначаліў Ленін у 1917 годзе. І хоць цяпер не ўсе дзеці ведаюць, хто такі Ленін і якая была рэвалюцыя, вуліцу Рэвалюцыйную ў Ганцавічах, а дакладней, дарогу на гэтай вуліцы ведаюць і дарослыя, і дзеці.

Дарога на вуліцы Рэвалюцыйнай разбіта так, што хутка толькі цягачы і танкі змогуць па ёй праехаць
Дарога на вуліцы Рэвалюцыйнай разбіта так, што хутка толькі цягачы і танкі змогуць па ёй праехаць / Фото: Пётр Гузаевский

І хоць браць Зімні палац штурмам і страляць з крэйсера Аўрора ніхто не збіраецца, але рэвалюцыйныя настроі на гэтай вуліцы і зараз праяўляюцца. Жыхары не толькі гэтай вуліцы, але і шматпавярховых дамоў па вуліцы Арлоўскага выказваюць незадаволенасць тым, што дарогу на Рэвалюцыйнай разбілі так, што хутка толькі цягачы і танкі змогуць па ёй праехаць.

Не раз прыходзіцца прахожым ціснуцца да плоту, каб не быць абляпаным гразёю

На працягу апошніх двух тыдняў у “ГЧ” пазванілі чатыры чалавекі, якія скардзіліся, што дзеці, калі ідуць у школу ці дадому, ды і дарослыя, як толькі едзе тэхніка, не ведаюць куды кідацца: ці то бегчы па лужынах наперадзе машыны або лезці на плот, ці прыціснуцца да яго, заплюшчыць вочы і спадзявацца, што іх не заляпае гразёю.

Па словах жыхароў гэтай вуліцы, з таго часу, як грузавы транспарт пачаў ездзіць на базу раённага спажывецкага таварыства, грунтовая дарога ператварылася ў палігон.

Звярталіся яны і да кіраўніцтва камунальнай гаспадаркі яшчэ ў мінулым годзе, калі прыязджала нейкая праверка. Абяцалі падрамантаваць і папрасілі забраць заяву. Яны паступілі па-чалавечы, даверыліся і не сталі скардзіцца.

Год мінуў, другі пачаўся, а кавалак дарогі (метраў 200) стаў, як гаворыцца, ні прайсці ні праехаць.

Дарога на вуліцы Рэвалюцыйнай разбіта так, што хутка толькі цягачы і танкі змогуць па ёй праехаць

Праблему ведаюць і ў аддзеле камунальнай гаспадаркі, і ў РайПО. Толькі рамантаваць дарогу пакуль не спяшаюцца. На асфальтаванае пакрыццё грошай няма, патлумачыў “ГЧ” начальнік аддзела гарадской камунальнай гаспадаркі Валерый Русакевіч. А вось чаму не могуць зрабіць гравійную падсыпку і падраўняць дарогу?

Можа, трэба жыхарам праявіць рэвалюцыйны характар і ўсё ж накіраваць ультыматум кіраўніцтву раёна? Але ж мірным шляхам вырашаць праблему заўсёды лепш, чым рэвалюцыйным.

Из рубрики
Top