Прэзідэнта выбралі, караван пайшоў далей
Сенсацыі ад выбараў ніхто не чакаў, і яе не адбылося. Жыхары Ганцавіцкага раёна большасцю галасоў падтрымалі Аляксандра Лукашэнку, за яго аддалі свае галасы 84,9% выбаршчыкаў. Бліжэйшы яго канкурэнт Андрэй Саннікаў па выніках раённай выбарчай камісіі набраў 3,19%.

на выборах / Фото: Ирина Домарацкая
Наколькі гэтыя лічбы адпавядаюць рэальнасці, ужо пасля завяршэння працэсу даводзілася чуць розныя меркаванні. Некаторыя цалкам згодныя, што за Лукашэнку прагаласавала падаўляючыя большасць жыхароў раёна, некаторыя казалі, што такія вынікі проста не рэальныя, асабліва ў горадзе, дзе людзі часта выказваліся, што галасавалі за іншых кандыдатаў, а не за дзеючага прэзідэнта.
Як кажуць, у кожнага сваё меркаванне. Міжнародныя назіральнікі АБСЕ выбары, негатыўную ацэнку далі і расійскія палітыкі. Але ёсць афіцыйныя вынікі, і калі іх ніхто не можа аспрэчыць, то здагадкі і застануцца здагадкамі. У Ганцавіцкім раёне 22 205 выбаршчыкаў, з якіх удзел у галасаванні прынялі 20906 чалавек.
Кандыдат | Колькасць галасоў | У працэнтах |
Кастусёў Р.А | 91 | 0,43 |
Лукашэнка А.Р | 17585 | 84,9 |
Міхалевіч А.А | 143 | 0,69 |
Някляеў У.П | 303 | 1,46 |
Раманчук Я.Ч | 251 | 1,21 |
Рымашэўскі В.А | 234 | 1,13 |
Саннікаў А.А | 662 | 3,19 |
Статкевіч М.В. | 224 | 1,08 |
Усс Д.І. | 50 | 0,24 |
Цярэшчанка В.І. | 183 | 0,88 |
Супраць усіх | 975 | 4,7 |
Калі казаць пра “букву закона” і чэснасць выбарчага працэсу, то парушэнні на выбаршчых участках Ганцаўшчыны былі, і ёсць таму фактычныя матэрыялы. Асабліва гэта адбывалася пад час працэдуры падліку галасоў. Нават па тых дадзеных, якія сабралі карэспандэнты “ГЧ”, парушэнняў хапала. Раздзельнага агалошвання вынікаў, дзе рэальна можна было паглядзець і параўнаць, як галасавалі людзі ў дзень выбараў, як на даму і на датэрміновым галасаванні, у назіральнікаў не было магчымасці.
Да незалежных назіральнікаў члены камісіі ставіліся не вельмі добразычліва. Да аднаго назіральніка на ўчастку №5 Ларысы Алімхаджаевай, якая зрабіла пісьмовую заўвагу на адно з парушэнняў, у адказ напісалі, што яна сама парушала, бо праводзіла каля скрыні для галасавання “какие-то манипуляции”. Якія маніпуляцыі праводзіла не ўдакладняецца.
Ага, шаманка такая, прыйшла і чарадзействам там займалася. Проста смех. Затое на гэтым жа ўчастку №5 чамусці ў выніковым пратаколе колькасць выбаршчыкаў аказалася большай, чым колькасць атрыманых бюллетэняў. Выбаршчыкаў 1789, а бюллетэняў толькі 1726. Атрымоўваецца, калі б прыйшлі ўсе, то бюллетэняў на ўсіх не хапіла б. Можа назіральнік нашаманіў?
Абразцова-паказальным быў толькі ўчастках у вёсцы М. Круговічы, дзе старшыня Валянціна Хадасок па інструкцыі правяла ўсе працэдуры, і нічога члены камісіі не хавалі. Затое на ўчастку ў вёсцы Любашава, пры падліку галасоў памяшканне нават не зачынілі, і можна было выходзіць і заходзіць, а галасы з двух скрыняў ссыпалі ў кучу і лічылі разам.
Наколькі гэтыя парушэнні паўплывалі паўплывалі на канчатковыя вынікі казаць цяжка. Нейкія сумненні, што не ўсё чыта і гладка, ёсць. Яскравы прыклад галасаванне на даму, дзе больш за 90% пенсіянераў галасавала за Лукашэнку.Гэта фактычна быў збор подпісаў за аднаго кандыдата. Камісію да некаторых выбаршчыкаў ніхто не клікаў, а ездзіць па хатах з урнай і бюллетэнямі — гэта таксама парушэння.
Канешне, Аляксандр Рыгоравіч не прыехаў за 16 гадоў свайго кіравання ў Ганцавічы, і зараз не было яго. Усе абыходзяць нашы Ганцавічы бокам. Не цікавыя яны для палітыкаў, ці што? Але такі ж папрок можна адрасаваць і астатнім ўжо экс-кандыдатам у прэзідэнты, бо ні адзін з іх так і не наведаў Ганцаўшчыну пад час перадвыбарчай гонкі. Нават не накіравалі для сустрэчы сваіх давераных асоб. Таму і на вялікую падтрымку альтэрнатыўным кандыдатам у такім выпадку цяжка было разлічваць. Можа ў наступны раз яны заваююць давер выбаршчыкаў, а камісіі будуць фарміравацца не за зачыненымі дзвярамі, а свабодна і адкрыта.
Новости
- 19:31 17.08 Белорусским дальнобойщикам будет дороже топливо в Казахстане
- 16:53 17.08 Ребенок выпал из окна второго этажа в одном из райцентров Брестской области
- 14:51 17.08 Сельчанин хотел украсть жеребца в Ляховичском районе и оказался в больнице
- 14:20 17.08 РКО: услуги и преимущества
- 13:36 17.08 В высокой инфляции в Беларуси власти обвиняют российский рубль
- 11:50 17.08 В Барановичах вынесен приговор мужчине, сообщившему в КГБ о взрывах
- 10:23 17.08 В Беларуси упали доходы, производство и товарооборот
- 09:21 17.08 В Ивацевичском районе хозяин дома пытался потушить пожар и попал в реанимацию
- 20:48 16.08 Платить будут все: что изменится в Беларуси при пересечении границы?
- 18:04 16.08 В еще одном городе Брестской области появился детский сад, встроенный в жилой дом
- 17:12 16.08 ПО «Мой Клиент: Ресурсы»: цель, польза, особенности
- 16:43 16.08 На водохранилище в Барановичах тонул ребенок, а затем и его родители
- 15:38 16.08 Легковой автомобиль перевернулся на дороге в Ляховичском районе
- 15:21 16.08 Как построить жильё в Ганцевичах и сколько это стоит
- 14:31 16.08 Снова взрывы в Крыму. Что происходит на 174 день войны в Украине
- 11:30 16.08 Мужчину придавило ковшом погрузчика в Ивацевичском районе
- 10:50 16.08 Белорус рассказал, как 20 лет живет и работает в Италии
- 22:35 15.08 Пьяная женщина-водитель наехала на нетрезвого велосипедиста в Ивацевичском районе
- 22:15 15.08 Лукашенко узнавал, что не китайского в минском мотоцикле
- 19:36 15.08 Топ интересных фактов об аистах и видео из Ивацевичского района