weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Работнікі СВК атрымалі траўмы на рабоце

З цялеснымі пашкоджаннямі з працоўнага месца ў Ганцавіцкую райбальніцу былі дастаўлены брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў мінулую суботу два работнікі СВК «Крышылавічы» Аляксандр Матвіенка і Міхаіл Бернат, абодва 1959 года нараджэння.

Участковы інспектар робіць апытанне пацярпелага ў прыёмным пакоі
Участковы інспектар робіць апытанне пацярпелага ў прыёмным пакоі / Фото: Пётр Гузаевский

Траўмы работнікі сельгаскааператыва атрымалі на тэрыторыі машынна-трактарнага парка ў першай палавіне дня ў вёсцы Востраў.

Па словах старшыні СВК «Крышылавічы» Сяргея Хадатчука, работнікі рамантавалі кола ад МАЗа. Надзьмуўшы яго кампрэсарам, яны пачалі ставіць яго на аўтамабіль, але нечакана з дыска кола выскачыла металічнае стопарнае кольца, якое аднаму з работнікаў параніла жывот, а другому трапіла ў твар.

Матэрыял накіраваны ў Ганцавіцкі раённы Следчы камітэт. Па словах начальніка Ганцавіцкага СК Андрэя Дзенісені, так як работнікі атрымалі траўмы з цялеснымі пашкоджаннямі на вытворчасці, Следчы камітэт правядзе расследаванне, а інспекцыяй па ахове працы будзе праведзена праверка. Пасля гэтага будзе дадзена ацэнка здарэння.

Новости

Из рубрики
Top