weather

USD 2.4512

EURO 2.8432

RUR(100) 3.4397

search

Вечар памяці Уладзіміра Марука

Шмат вядомых паэтаў, землякоў і родных Уладзіміра Марука сабраліся 23 студзеня ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Праскурава, дзе прайшоў вечар памяці, прысвечаны паэту, рэдактару і перакладчыку Уладзіміру Маруку.

23 студзеня мінулага года перастала біцца сэрца выдатнага паэта. Праз год землякі і родныя Уладзіміра Антонавіча сабраліся, каб адзначыць памінальную гадавіну.  На вечар памяці прыйшлі не толькі родныя пісьменніка, але і вядомыя паэты Ганцаўшчыны, такія як Віктар Гардзей, Аляксей Галаскок, Р. Малахоўскі, В. Спрынчан, і іншыя. Падчас сустрэчы госці падзяляліся ўспамінамі пра дзіцячыя гады паэта, а таксама яго творчую дзейнасць. Шмат цёплых слоў прагучала ў гэты вечар. Было арганізавана чытанне яго вершаў.

Вечар памяці Уладзіміра Марука

Імя Уладзіміра Марука вядома многім жыхарам Ганцаўшчыны:    сваю дзейнасць ён пачынаў менавіта ў Ганцавіцкім раёне. Падчас мерапрыемства прысутныя таксама змаглі паглядзець тэатралізаваную пастаноўку ў выкананні лялечнага тэатра «Усмешка» раённай дзіцячай бібліятэкі па кнізе «Ехаў Чыж у Парыж». Таксама была арганізавана невялічкая выстава работ паэта «У вянок успамінаў».

Вечар памяці Уладзіміра Марука

Из рубрики
Top