weather

USD

EURO

RUR(100)

search

“Ганцавіцкі час” атрымаў два дыпломы

Два дыпломы атрымала рэдакцыя газеты “Ганцавіцкі час” у творчым конкурсе сярод рэдакцый і журналістаў Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя МасМедыі».

Фото: Андрей Литвинович

Карэспандэнт Юлія Матусевіч (псеўданім Юлія Палеская) узнагароджана дыпломам 2 ступені ў намінацыі «Эканоміка і бізнес» за артыкул «Женщины на «Аластре» протестуют против задержки зарплаты», а рэдакцыя газеты атрымала дыплом 3-й ступені ў намінацыі «Лепшая сацыяльная акцыя газеты» за асвятленне падзей і ўдзел у экалагічнай акцыі “Чысты бераг”.

У мінулым годзе газета “Ганцавіцкі час” была прызнана пераможцай у намінацыі “Лепшае журналісцкае расследаванне”.

Даведка «ГЧ»
У Асацыяцыю ўваходзяць 13 недзяржаўных прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія выдаюць больш як 20 рэгіянальных масава-палітычных і іншых выданняў агульным складам больш за 100 000 асобнікаў. Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Медыя-Ганцавічы”, якое з’яўляецца выдаўцом газеты «Ганцавіцкі час», было прынята ў Асацыяцыю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя МасМедыі» ў маі 2013 года.

Новости

Из рубрики
Top