weather

USD 2.4362

EURO 2.8343

RUR(100) 3.4309

search

Рыхтуецца кніга аб Ганцаўшчыне

Дакументальную кнігу аб Ганцавіцкім раёне  запланавана выпусціць выдавецтвам «Літаратура і мастацтва”. Першая нарада актыва, які працуе над стварэннем кнігі, адбылася на мінулым тыдні з удзелам прадстаўніка выдавецтва, нашага выдатнага земляка-літаратара Віктара Гардзея.

Менавіта Віктару Канстанцінавічу даручана быць рэдактарам кнігі. А ў ліку  ўкладальнікаў ён назваў начальніка ідэалагічнага аддзела Ганцавіцкага райвыканкама Лідзію Заньку.

“У яе ёсць падрабязны план будучай кнігі”, – сказаў В. Гардзей. Аднак сама Лідзія Мікалаеўна пакуль не змагла расказаць, што увойдзе ў новую кнігу. “Выдавецтва “Літаратура і мастацтва” займаецца гэтым пытаннем, больш мне няма чаго вам дабавіць”, – сказала Л. Занька карэспандэнту “ГЧ”.

Як расказаў Віктар Канстанцінавіч, у кнігу ўвойдуць матэрыялы аб культурным жыцці раёна, аб адукацыі, аб гісторыі Ганцаўшчыны. “Плануецца сабраць як мага больш інфармацыі духоўнага накірунку і размясціць у кнізе шмат фатаграфій”, – патлумачыў В. Гардзей.

Сабраць ілюстрацыі для кнігі даручана фотакарэспандэнту газеты “Звязда” Анатолю Клешчуку. На гэтым тыдні фотакор ўжо распачаў працу, бо тэрміны падціскаюць. Каб паспець з рэалізацыяй праекта да рэспубліканскага свята пісьменства і друку, якое будзе адзначацца ў Ганцавічах восенню 2011, выдаць кнігу плануецца ў красавіку-маі.

Из рубрики
Top