weather

USD 2.4512

EURO 2.8432

RUR(100) 3.4397

search

Пастка для аўтамабіля

7 лютага каля рынка г. Ганцавічы вадзіцель на аўтамабілі Фальксваген-Пасат заехаў на асфальтаваную стаянку і праваліўся…

Фото: Петр Гузаевский

Пашчасціла, што аўтамабіль праваліўся не ўвесь, а толькі адным колам. Іншамарка павісла на кузаве… У асфальце ўтварылася варонка больш за метр у дыяметры і глыбінёй каля паўтара метра.

Па словах вадзіцеля аўтамабіля  ганцаўчаніна А. Мухі, ён нават не паспеў спалохацца. “Заязжаў павольна, накатам, інакш былі б сур’ёзныя праблемы, — расказаў вадзіцель фальксвагена. – Ды і невядома, якія пашкоджанні атрымала машына, гэта толькі на СТО можна высветліць”.

На месца здарэння былі выкліканы супрацоўнікі ганцавіцкага ДАІ і работнікі камунгаса. Таксама там сабралася каля дзесятка чалавек. Сумеснымі намаганнямі с машыну паднялі і выкацілі з ямы.  Штодня на гэтым месцы спыняюцца дзесяткі аўтамашын, якія прыязжаюць на рынак, а ў выходныя на стаянку пад’яжджаюць у ЗАГС картэджы вясельных працэсій, і ніхто нават не здагадваўся пра небяспеку. Аказалася, што знізу ішла шахта з кабелямі сувязі. Але хто на стаянцы так “адрамантаваў” гэты кавалак асфальту камунгас ці сувязісты, яшчэ давядзецца высвятляць. Бо калі аўтамабіль акажацца пашкоджаны, віноўнік павінен будзе сплаціць матэрыяльныя страты ўладальніку.

Image 982

Image 983

Image 984
Image 985

 

 

Из рубрики
Top