weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Чым больш канкурэнтаў у гандлі, тым ніжэйшыя цэны

Змагацца за пакупніка з падвоенай сілай прыйдзецца работнікам Ганцавіцкага райспажыўтаварыства і ўласнікам прыватных гандлёвых аб’ектаў пасля таго, як у Ганцавічах адкрыліся некалькі новых магазінаў: “Дискаунтер”, “Доброном”, а на мінулым тыдні і «Хлебосолье» ААТ «Брэсцкая абласная база «Бакалея».

Ведаючы кошт прадуктаў у розных магазінах, на сэканомленыя грошы можна дазволіць сабе купіць да навагодняга стала дадатковыя прысмакі
Ведаючы кошт прадуктаў у розных магазінах, на сэканомленыя грошы можна дазволіць сабе купіць да навагодняга стала дадатковыя прысмакі / Фото: Андрей Литвинович

На радасць ганцаўчанам і жыхарам вёсак, якія рынуліся ў горад за пакупкамі, канкурэнцыя паспрыяла таму, што ў магазінах пачалі сустракаць прыветліва, а цэны на некаторыя прадукты прыемна патаннелі.

Танней, чым было раней, можна купіць мандарыны, яблыкі, розныя кансервы, макароны, крупы і іншыя тавары. Самымі інфармаванымі аказаліся пенсіянеркі, з якімі пагутарыў журналіст “ГЧ”.

Пажылыя жанчыны – гэта хадзячыя энцыклапедыі, якія ведаюць да дробязяў цэны амаль ва ўсіх гандлёвых кропках. Таму не здзівіла, што пенсіянеркі няблага эканомяць, маючы багаж інфармацыі. У наступных нумарах “ГЧ” мы пачынаем друкаваць цыкл артыкулаў пра тое, дзе і што можна купіць больш выгадна. А вас, паважаныя чытачы, запрашаем дапамагчы нам і таксама дзяліцца такой інфармацыяй.

Ведаючы кошт прадуктаў у розных магазінах, на сэканомленыя грошы можна дазволіць сабе купіць да навагодняга стала дадатковыя прысмакі.

Новости

Из рубрики
Top