weather

USD 2.4362

EURO 2.8343

RUR(100) 3.4309

search

“Давайце жыць. Забудзем сум”

Пад такой назвай 6 сакавіка ў Круговіцкім СДК адбылася прэзентацыя зборніка вершаў мясцовага паэта Вячаслава Несцярука. Былыя вучні і калегі, а таксама дочкі паэта, павіншавалі яго з двайным юбілеем 80-годдзем жыцця і 20-годдзем літаратурнай творчасці.

Фото: Ирина Домарацкая

“Тым, што Вячаслаў Іосіфаавіч піша вершы ён паказаў, што добрай справай можна займацца і на пенсіі. Паказаў, як весці здаровы лад жыцця, як наладзіць здаровае харчаванне, умеру займацца фізічнай працай – ён падае добры прыклад навакольным людзям”, –  зазначыў былы дырэктар Круговіцкай школы Уладзімір Іванавіч Муха. Разам яны адпрацавалі 40 гадоў. Спачатку ў старой школе, потым пабудавалі новую і працавалі там.
У Круговіцкую школу Вячаслаў Іосіфавіч прыехаў маладым настаўнікам адразу пасля інстытута і да пенсіі выкладаў дзецям рускую мову і літаратуру, быў завучам школы. Як расказаў Вячаслаў Іосіфавіч, складаць вершы пачаў яшчэ ў студэнцтве.
Першыя вершы ён назваў выпадковымі.

Больш сур’езна стаў пісаў, калі выйшаў на пенсію. “Як настаўнік рускай літаратуры, я ўсё жыццё вывучаў класіку. Пачаў пісаць сам, але доўгі час саромеўся паказваць свае творы”, – расказаў Вячасла Іосіфавіч. А пасля смерці жонкі вершы сталі для паэта выратаваннем ад адзіноты і пакут.

Так з’явіліся чатыры рукапісныя зборнікі вершаў: “Любви цветок”, “Рассветы и закаты” і два сшыткі пад назвай “Ночные мысли”. Менавіта каля ста лепшых вершаў з гэтых зборнікаў увайшлі ў першае друкаванае выданне Вячаслава Несцерука.

Кніга пад назвай “Рассветы і закаты” выдадзена Ганцавіцкай раённай цэнтральнай бібліятэкай тры месяцы таму.

Спонсарам кнігі выступіў былы вучань паэта, дырэктар Ганцавіцкага ПМС Аляксандр Шут, які таксама прыехаў на прэзентацыю.

“Хачу падзякаваць былому настаўніку, што ён ўславіў у вершах Круговічы і старажытны дуб, а таксама не пабаяўся ў вершах выказаць пратэст таму, што зрабілі з роднай вёскай”.

Па словах Аляксандра Уладзіміравіча, у часы яго маладосці інфраструктура ў Круговічах была больш развітая, нават чым у сучасных аграгарадках. Становішча вёскі вельмі хвалюе патрыётаў сваёй малой радзімы і не дзіўна, што гэты боль выліваецца ў крытычных вершах паэта.
У той жа час ён не перастае захапляцца мясцовымі краявідамі. Вячаслаў Несцярук уславіў магутны старажытны дуб і сядзібу Абуховічаў у сваей баладзе.

Круговічы наогул унікальная вёска, яна багатая, як на цудоўныя мясціны, так і на тэленавітых людзей. Як падкрэсліў уражэнец вёскі В. Кругавічы кандыдат гістарычных навук Анатоль Трафімчык, круговіцкай школе заўсёды шанцавала на добрых настаўнікаў. Дарэчы, Анатоль Віктаравіч таксама вучыўся ў Вячаслава Іосіфавіча.

Будучы настаўнікам літаратуры В. Несцярук прывіў любоў да мовы і літаратуры цэлай плеядзе вучняў, якія самі сталі настаўнікамі-філолагамі, гісторыкамі, літаратарамі, журналістамі.

Вучыўся ў Вячаслава Іосіфавіча і вядомы наш зямляк, пісьменнік Віктар Гардзей. Вось што ён напісаў у сваёй прадмове да кнігі: “В нашем седьмом классе каждый раз стояла нерушимая тишина, когда уроки русской литературы вел Вячеслав Иосифович.

Вячеслав Иосифович ненавязчиво, исподволь приучал ребят к творчеству, а мы его, благодарные ученики, только спустя годы узнали, что Вячеслав Нестерук, великий любитель и знаток русской поэзии сам пишет стихи. Разумеется хорошие, стихи волнующие, очень жизненные».

“Давайце жыць. Забудзем сум”

Из рубрики
Top