weather

USD 2.4211

EURO 2.8194

RUR(100) 3.4491

search

“На маслянай нядзелі блінцы ў столь ляцелі!”…

«Гэй, народ, хутчэй сюды, будзем Зіму праважаць, Вясну-красну сустракаць!» - звонка неслася з гарадской плошчы ў нядзелю, 6 сакавіка. У гэты дзень тут каля 300 гараджан і гасцей горада святкавалі Масленіцу.

Плошча ў гэты дзень нагадвала разварушаны вулей. Паўсюль таўпіўся народ, выбіраючы сабе занятак па інтарэсам. Адны тапталіся каля сцэны і глядзелі абрад сустрэчы Вясны, другія з задавальненнем гулялі ў гульні.

Іншыя абступілі гандлёвыя кропкі і частаваліся румянымі блінамі з маслам, смятанай, мёдам ці варэнннем, гарачымі шашлыкамі, пад “водаўку”. Са старадаўніх часоў лічыцца, што бліны маюць рытуальнае значэнне: круглыя, румяныя, гарачыя, яны ўяўляюць сабой знак сонца, якое ўсё ярчэй разгараецца, падаўжаючы дні.

Так было і ў гэты дзень, калі ганцаўчан радавала па-вясенняму сонечнае надвор’е, і толькі крыху сапсаваў настрой пранізлівы вецер. “От каб вятрыска не дуў, то былоб зусім цудоўна, а так змёрз бы сабака”, — паскардзіўся адзін з адпачываючых Фёдар Малышка.

Але мерзлі не ўсе. Напрыклад, каля сцэны народ танцаваў польку, вадзіў карагоды, спяваў песні. Зіма па-ганцавіцку выйшла ня злая, а наадварот, руплівая гаспадынька.

Тры месяцы яна ўкутвала палеткі снегам, каб падрыхтаваць іх да вясенняга севу. Таму яе не спалілі па традыцыі, а адпусцілі з мірам адразу пасля таго, як яна перадала свае правы маладзенькай Вясне.

Як патлумачыла загадчык ГДК Ірына Гурская, яны б і рады былі спаліць пудзіла Зімы, дык не дазволілі, бо свята праводзілася на плошчы. “Прыйшлося пісаць сцэнарый з папраўкай на існуючыя ўмовы”, — пажартавала Ірына Аркадзеўна.

Затое быў традыцыйны слуп з падарункамі. Вышыня яго склала, наўскідку, болей за пяць метра.

На слупе вяселі шэсць пакетаў з “газіроўкай”, цукеркамі, туалетнай паперай і яшчэ нейкімі патрэбнымі прызамі. Смельчакоў, якія б рызыкнулі залезці на слуп, знайшлося няшмат. Першым далезці да верху і зняць пакет, быў малады хлопец, які прадставіўся Аляксандрам.

Падарунак разачараваў хлопца, бо гэта была бутэлька ліманада. “Я разлічваў на шампанскае, а ў пакеце не відаць было, што ляжала”, — сказаў Аляксандр. Другі хлопец дастаў каробку шакаладных канфет. Астатнія падарункі дасталіся яшчэ аднаму смельчаку, які арыгінальна далез да верху, карыстаючыся сваёй скураной папругай і сарваў усе пакеты. Дарэчы, былі і іншыя, хто спрабаваў залезці на слуп.

Адзін з гараджан, падагрэўшыся спіртным, пад падбадзёрваючыя выкрыкі сябрукоў, скінуў з сябе адзежу і лез уверх толькі ў шортах. Аднак негледзячы на тое, што яму нічога не мяшала, далез толькі да паловы слупа і з’ехаў ўніз пад зарачараваныя выкрыкі балельшчыкаў.

Больш спрабаваць ён не стаў, бо да крыві параздзіраў рукі і жывот.

Людзі хадзілі ад адной гульнёвай пляцоўкі да другой, спрабуючы сябе ў падняцці 24-кілаграмовай гіры, закіданні ў стаканчыкі мячыка для пінг-понга, збіванні шаром трох гусей, шашках і шахматах. Прызы былі – канцэлярскія прылады, туалетная бумала, салодкія ласункі. Для дзяцей працавала бяспроігрышная латарэя, якая каштавала 1,5 тысячы рублёў, і па якой разыгрываліся мяккія цацкі.

Дарослыя, якім не хацеляся гуляць ці танваць, сядзелі каля гандлёвых кропак за столікамі, і з задавальненнем елі шашлыкі (якія даўно сталі ў нас амаль што традыцыйнай ежай на ўсіх святах), бліны, пілі гарэлку, і слухалі канцэрт, які пачаўся адразу па заканчэнні абрада провадаў Зімы. Дзеці, якіх на свяце было шмат, каталіся на кані па галоўнай вуліцы горада.

Па меркаванні многіх гараджан, свята ўдалося.

“Адвяла душу, так ўсё цудоўненька! Няма чао і казаць, добра свята падрыхтавалі, ўгадзілі людзям. От каб заўжды так, на усе святы, дык і жадаць болей няма чаго”, — сказала адна з гараджанак, пенсіянерка Ніна Бохан.

Хатынаўцаў весялілі люсінскіе артысты

У гэты ж дзень святкавалі масленіцу і ў вёсцы Хатынічы. Не толькі дарослыя, але і шмат дзецей сабраліся на пляцоўцы каля кафэ «Хвілінка», дзе работнікі мясцовага СДК падрыхтавалі для іх розныя забавы.
Па звычаю на свяце прадавалі бліны з варэннем.

Пачастунак каштаваў 500 рублёў. Гара блінцоў, якую напяклі загадзя, і толькі падагравалі ў мікрахвалевай печы, разышлася вельмі хутка. Хто купляў, каб проста паесці, а хтось і “на закуску”.

Столб у Хатынічах быў амаль напалову большы, чым у горадзе. І на ім вісела бутэлька “Савецкага шампанскага”. Самым смелым аказаўся мясцовы хлопец Ігар Катовіч, які хутка ускараскаўся на столб і зняў прыз. Праз пару хвілін на яго павесілі бутэльку гарэлкі.

І яна доўга не правісела, знайшоўся смяльчак, які зняў “гаючы” напой. Потым арганізатары  павесілі на столб вядро і ў яго паклалі падарунак, але што там было да нейкага часу вяскоўцы не ведалі. Хлопцы спрабавалі залезці на стоўб, але дабрацца да вяршыны змог не кожны. Пасля некалькіх спробаў мясцовых атлетаў, знайшоўся адзін які далез такі да вядра і дастаў адтуль набор касметыкі.  

У Хатынічах традыцыі провадаў зімы парушаць не сталі і спалілі саламянае пудзіла, сімвалізуючае суровую зіму. А пасля хатынаўцаў песнямі весялілі артысты з Люсіна. На працягу двух гадзін на прыступках кафэ пад адкрытым небам яны паказвалі канцэрт.

“У нас даўно не было такіх свят. Цікава, весела, але вось толькі жаль што пачаставацца блінамі і паслухаць песні прыйшло вельмі мала людзей, ды і надвор’е было неспрыяльнае для гуляння”, – сказала мясцовая жыхарка Лена.

Святкавалі масленіцу хатынаўцы пакуль гучала музыка, амаль да чатырох гадзін вечара.

“На маслянай нядзелі блінцы ў столь ляцелі!”…

“На маслянай нядзелі блінцы ў столь ляцелі!”…

“На маслянай нядзелі блінцы ў столь ляцелі!”…

“На маслянай нядзелі блінцы ў столь ляцелі!”…

“На маслянай нядзелі блінцы ў столь ляцелі!”…

Смотрите rus-sert.ru сро в строительстве.
Из рубрики
Top