weather

USD 2.4362

EURO 2.8343

RUR(100) 3.4309

search

«Бычок»-ЗІЛ — забадаў МАЗ

Два грузавікі апынуліся ў кювеце пасля аварыі на участку дарогі за вёскай Кукава Ганцавіцкага раёна ў напрамку Сіняўкі. Аварыя адбылася ў другой палове дня 11 красавіка.

Месца здарэння каля станкі за вёскай Кукава
Месца здарэння каля станкі за вёскай Кукава / Фото: Пятро Гузаеўскі

На месцы ДТЗ карэспандэнт “ГЧ” высветліў, што аўтамабіль МАЗ, якая належыць “Брэсаблаўтатранс” з прычэпам, які рухаўся ў бок вёскі Кукава, паварочваў налева, на стаянку, а гружоны камбікормам ЗИЛ (“бычок”), за рулем якога быў жыхар в г. Баранавічы, які таксама ехаў у тым жа накірунку, пайшоў на абгон. Сутыкнення пазбегнуць вадзіцелям не ўдалося.

Пасля ДТЗ абодва аўтамабілі апынуліся ў кювеце, МАЗ перавярнуся, а другі грузавік, ЗИЛ, са шматлікімі тэхнічнымі пашкоджаннямі, зарыўся перадком ў зямлю. З кузава вываліся мяшкі з камбікормам.

Пашчасціла, што абодва вадзіцеля засталіся цэлыя і без пашкоджанняў.

Па словах супрацоўніка аддзела ДАІ Ганцавіцкага Дзмітрыя Аўдоніна, выноўнікам дарожна-транспартнага здарэння прызнаны вадзіцель аўтапарка №7 аўтапарка №7 Анатоль Цыбулька, які кіраваў МАЗам. “Вадзіцель пры павароце налева не ўпэўніўся ў бяспецы манёўра, што і прывяло за сутыкнення транспартных сродкаў” – сказаў інспектар Ганцавіцкага ДАІ.

Из рубрики
Top