weather

USD 2.6057

EURO 3.1662

RUR(100) 3.5028

search

Тэхагляд падаражэў на 26%

Кошт паслуг па правядзенні дзяржаўнага тэхагляду на дыягнастычных станцыях УП "Белтэхагляд" павялічылася з 14 красавіка на 26%.

Cтанцыя тэхагляду ў Ганцавічах
Cтанцыя тэхагляду ў Ганцавічах / Фото: Пятро Гузаеўскі

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце Рэспубліканскага унітарнага сэрвіснага прадпрыемства «Белтэхагляд», тэхагляд легкавога аўтамабіля з рухавіком, які працуе на бензіне, зараз абыдзецца ў 35 700 рублёў з улікам ПДВ, з рухавіком на дызельным або газавым паліве, — 37 800.

Кошт тэхагляду аўтобуса з тэхнічна дапушчальнай масай не больш за 5 т складзе 47 400 руб., з масай больш за 5 т — 47 800 рублёў.

Апошнім разам падвышэнне коштаў на паслугі тэхагляду было ў лютым мінулага года, тады тэхагляд падаражэў на 5%.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments