weather

USD 2.4299

EURO 2.8268

RUR(100) 3.4309

search

Крышнаіты «ачышчалі» Ганцавічы ад негатыву

Незвычайная група людзей у аранжавым і белым адзенні індыйскага стылю з музычнымі інструментамі, якія ў нядзелю, 15 мая, хадзілі па вуліцах горада і спявалі, прыцягнулі ўвагу многіх ганцаўчан.

Фото: Петр Гузаевский

Дзіўнымі гасцямі, як высветліў журналіст «ГЧ», аказаліся крышнаіты.

На гарадскім рынку яны арганізавалі невялікі імправізаваны канцэрт. І хоць тэксты іх песень пад акампанемент ведычных інструментаў: мрыдангі (барабана), фісгармоні і караталы (металічныя талерачкі) былі не мудрагелістыя і зводзіліся да слоў «Харэ Крышна, харэ Рама», яны былі мілагучнымі, і жыхары горада і раёна нават паапладыравалі.
Даял, такім імем прадставіўся журналісту «ГЧ» адзін з крышнаітаў, родам з Белаазёрска Бярозаўскага раёна,  сказаў, што яны манахі канфесіі, якая называецца «Міжнародны саюз свядомасці Крышны», і прыехалі з Мінска.

У Ганцавічы заехалі праездам, а наведвалі Лунінец.
«Мы поем, чтобы очистить негативную атмосферу, которой теперь много скопилось,  от зла, наркотиков, пьянства, – сказаў Даял. – Мы прославляем Бога. Бог один, это люди его называт по разному Иисусом, Аллахом, Буддой».

Міліцыянеры не чапалі чатырох падарожнікаў- музыкантаў рэдкай для ганцаўчан рэлігійнай канфесіі, грамадскі парадак яны не парушалі, і, паспяваўшы на рынку, з песнямі пайшлі па вуліцах горада.

Из рубрики
Top