weather

USD 2.4299

EURO 2.8268

RUR(100) 3.4309

search

За «танным» палівам на АЗС стаялі да апоўначы

Навіна пра чарговае падаражанне паліва ўвечары 23 мая сабрала каля АЗС у Ганцавічах чаргу аўтамашын, якая расцягнулася на сотні метраў. Ганцаўчане сотнямі і нават тысячамі літраў запраўлялі ў бакі і розныя ёмістасці "танныя" бензін і дызпаліва. І часу на гэта было толькіда 24 гадзін бягучых сутак. Пасля бою курантаў 24 мая на АЗС Беларусі ўсталяваліся новыя цэны, якія выраслі ад 20 да 24%.

Такія  цэны на паліва ўжо больш не ўбачым
Такія цэны на паліва ўжо больш не ўбачым / Фото: Пятро Гузаеўскі

Падставай для стыхійнага збору вялікай колькасці ўладальнікаўз аўтамабіляў каля АЗС стала паведамленне канцэрна «Белнафтахім» аб тым, што з 24 мая павялічвае рознічныя цэны на нафтапрадукты. І хоць, як кажуць, на ўсё жыццё бензінам не запасешся, многія пралічылі выгаду і, заправіўшы ад 600 да паўтары тоны літраў паліва зэканомілі ад 400 тысяч да мільёна рублёў.

Кошт 1 літра складзе:

Н-80 — 3850 рублёў (рост на 22,2%),

АІ-92 — 3950 рублёў (рост на 19,7%),

АІ-95 — 4350 рублёў (рост на 16%),

дызельнага паліва — 3900 рублёў (рост на 23,8%).

Навіну ганцаўчане ўспрынялі радасна! Шмат шчырых і сакавітых слоў давялося пачуць каля АЗС ад аўтааматараў і ў адраз Аляксандра Рыгоравіча, і ў адрас ураду, які праводзіць такую палітыку.

Яно ж і відаць, як клапоцяцца пра электарат прэзідэнт і яго стаўленікі, як выконваюцца перадвыбарчыя абяцанні пра росту зарплат… Ніхто не паспрачаецца, што па падліках у доларах ці еўра бензін у Беларусі самы танны, упараўнанні з краінамі-суседзямі, не кажучы ўжо пра краіны ЕС. Але калі курс валют вырас, то зарплаты засталі ў тых жа памерах. А гэта сведчыць пра тое, што мы бяднеем з кожным днём, жывучы з верай, што можа што наладзіцца.

Из рубрики
Top