Выстава нацыянальных касцюмаў народаў Ганцаўшчыны адбылася, але без гледачоў
Тыднёвая выстава нацыянальных касцюмаў прайшла ў гарадскім Доме культуры. На ёй былі прадстаўлены касцюмы тых народаў, якія пражываюць на Ганцавіцкай зямлі. Факт каранавіруснай інфекцыі адбіваецца на дзейнасці работнікаў культуры. Людзей на выставе практычна не было з-за каранавірусу.

Выстава нацыянальных касцюмаў народаў Ганцаўшчыны адбылася, але без гледачоў / Фото: Аляксандр Пазняк
Тыднем раней ГДК ладзіў выставу на вуліцы. Тады мінакі маглі ўбачыць розныя старыя рэчы, мініяцюрныя музычныя інструменты, савецкія фотаапараты, лялькі ручной працы і нават сумкі і валізкі пачатку і сярэдзіны мінулага стагоддзя.
Аднак для дырэктара ГДК Ірыны Гурскай, склаўшыяся акалічнасці не сталі каменем спатыку. Выстава касцюмаў была арганізавана.
—У нашым маленькім палескім горадзе пражываюць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. У 2004 годзе быў арганізаваны клуб нацыянальных культур «Карагод». На сённяшні дзень у нашым клубе прадстаўнікі 13 нацыянальнасцяў, — адзначыла Ірына Аркадзьеўна.
Клуб «Карагод» налічвае 30 удзельнікаў і быў створаны ў Ганцавічах другім у Беларусі пасля барысаўскага клуба нацыянальных культур «Шматгалоссе». Ірыне Гурскай давялося быць у гасцях у гэтага клуба і набрацца вопыту для далейшых мерапрыемстваў.

Удзельнікі “Карагода” перыядычна збіраюцца разам, каб абмяняцца навінамі, прыкінуць планы, абгаварыць магчымыя выезды за межы Ганцавіцкага раёна на конкурсы і фестывалі народаў. Усе ўдзельнікі клуба ведаюць прывітання на родных мовах сваіх сяброў.
—Мы штомесяц нешта праводзім, збіраемся. Зараз у нас праходзіць выстава нацыянальных касцюмаў, якія паказваюць культуры нашых удзельнікаў. У нас на Ганцаўшчыне ўжо падрастае другое пакаленне некаторых народаў. Але яны імкнуцца захаваць сваю ідэнтычнасць, — працягвае Ірына Гурская.

Сама дырэктар Дома культуры з старажытнага народа чувашоў-булгар. Яна змагла аб’яднаць і ўсе іншыя нацыянальнасці Ганцаўшчыны: казахаў, армянаў, татараў, башкір, украінцаў, саманідаў (Саўдаўская Аравія) і іншых.

Традыцыйна «Карагод» выступае на фэсце нацыянальнасцяў «Суквецце культур». Самая найстарэйшая ўдзельніца клуба Альфія Ах’ямовна Міхлюк — башкірка, адсвяткавала сёлета свой 80-гадовы юбілей.
