weather

USD 2.5475

EURO 3.0986

RUR(100) 3.4261

search

Адзін з вясковых магазінаў у Ганцавіцкім раёне ўсё ж зачынілі, а прадаўца адправілі ў адпачынак

Так кардынальна вырашылі лёс гандлю ў вёсцы Малыя Круговічы.

Адзін з вясковых магазінаў у Ганцавіцкім раёне ўсё ж зачынілі, а прадаўца адправілі ў адпачынак
Адзін з вясковых магазінаў у Ганцавіцкім раёне ўсё ж зачынілі, а прадаўца адправілі ў адпачынак

З сярэдзіны лістапада магазін зачынены, і як высветлілася, назаўсёды. Прадавец знаходзіцца ў адпачынку і падала заяву на звальненне. Як патлумачыла намеснік старшыні Ганцавіцкага райспажыўтаварыства Іна Сяргейчык, будынку патрабуецца рамонт, бо ён знаходзіцца ў аварыйным стане і эксплуатаваць яго небяспечна. З-за шчыліны ў канструкцыі можа абваліцца сцяна.

«А сродкаў на рэканструкцыю няма», – паведаміла Іна Іванаўна.

Па яе словах, працаваць у такіх умовах нельга. У памяшканні холадна і сыра, на сценах цвіль. Кіраўнік сказала, што прадаўцу прапаноўвалі працу ў гандлёвых кропках іншых вёсак, але яна адмовілася.

Адзін з вясковых магазінаў у Ганцавіцкім раёне ўсё ж зачынілі, а прадаўца адправілі ў адпачынак
Адзін з вясковых магазінаў у Ганцавіцкім раёне ўсё ж зачынілі, а прадаўца адправілі ў адпачынак

НЕ ДАПРАЦАВАЛА ДА ПЕНСІІ

«Сказалі: паедзеш папрацуеш у Востраве, а потым у Чудзіне. Я адмовілася, бо гэта нашмат далей, чым Малакруговіцкая крама, якая знаходзіцца за 2,7 кіламетры ад дому, і я дабіралася туды на ровары», – патлумачыла прадавец Наталля Віктараўна.

Сказала, што да пенсіі застаўся адзін год і яна адпрацавала б гэты перыяд часу ў Малых Круговічах, каб кіраўніцтва не паведаміла аб закрыцці. Пачалася гэтая валтузня ў сярэдзіне кастрычніка, калі Наталлі напомнілі, што закончыўся кантракт. Ёй прапанавалі дапрацаваць па дамове да першага лістапада. Людзі, даведаўшыся аб гэтым намеры, пачалі бунтаваць і званіць у райвыканкам.

«Кіраўніцтва райспажыўтаварыства сустрэлася з вяскоўцамі. Людзям сказалі, што магазін не зачыняць, калі знойдзецца прадавец», – кажа Наталля.

Начальства папракала, што магазін прыносіць толькі 2000 рублёў выручкі, а гэтага мала. Хоць, па словах Наталлі, аб`ём выручкі за месяц складаў у сярэднім 6000 рублёў. Заработак прадаўца на 0,5 стаўкі за месяц з даплатай за прыбіранне быў каля 250 рублёў. Магазін працаваў чатыры разы на тыдзень: у аўторак, чацвер, пятніцу і суботу з 11 да 16 гадзін. Што прапанавалі ўзамен?

АЎТАЛАЎКА ПРЫЙДЗЕ НА ДАПАМОГУ

Праблему забяспячэння вяскоўцаў прадуктамі вырашылі з дапамогай аўталаўкі. Згодна графіку, які размешчаны за аконным шклом зачыненага будынка, аўталаўка наведваецца ў Малыя Круговічы тройчы на тыдзень: у панядзелак з 15.00 да 16.00, у сераду і пятніцу з 14.20 да 15.20.

Адзін з вясковых магазінаў у Ганцавіцкім раёне ўсё ж зачынілі, а прадаўца адправілі ў адпачынак
Адзін з вясковых магазінаў у Ганцавіцкім раёне ўсё ж зачынілі, а прадаўца адправілі ў адпачынак

Па словах Іны Сяргейчык, ёсць магчымасць палепшыць сервіс на калёсах: да Новага года райспажыўтаварыства запланавала купіць новы аўтамабіль, які будзе працаваць як аўталаўка. Пакуль новая паслуга не задавальняе вяскоўцаў. У мінулы панядзелак людзі сабраліся каля магазіна і чакалі тры гадзіны, а аўталаўка не прыехала. На гэтым тыдні прыехала таксама пазней.

«Дык гэта ж здзек над пенсіянерамі. Добра, што мы жывём недалёка і падыходзім, калі стаіць аўталаўка, а з аддаленых вуліц людзі мерзнуць гадзінамі», – гаворыць Валянціна Муха.

Жанчына кажа, што, пакуль працавала крама, вяскоўцам на набыццё тавараў адводзілася значна больш часу.

«Прадукты былі свежыя і асартымент нас задавольваў. А цяпер нам нават не відаць, што прывезлі. А стаяць гадзінамі на вуліцы – гэта непрымальна для пажылых людзей. Тым больш, што цяпер шмат хто хварэе», – кажа Валянціна Міхайлаўна.

Па яе словах, калі аўталаўка будзе прытрымлівацца рэжыму працы, то з такім забяспячэннем яшчэ можна будзе мірыцца, а інакш не варта казаць, што гэта зручна людзям. Жыхары скардзяцца і патрабуюць нармальных адносінаў да сябе. Па словах вяскоўцаў, на гэтым тыдні ў вёсцы былі аўталаўкі з хлебазавода і еўраопта. Але ці надоўга гэта – невядома.

ЗМРОЧНАЯ ПЛАНЫ ЗБЫВАЮЦЦА

Кіраўніцтва райспажыўтаварыства даўно вырашыла збавіцца ад гэтага гандлёвага аб`екта. Першыя спробы закрыцця адбыліся роўна год таму. Ужо тады на сходзе жыхароў, якіх сабралі ў магазіне, расказалі аб нерэнтабельнасці гандлёвай кропкі і жахлівым стане пабудовы. Але вяскоўцы адстаялі магазін, выставіўшы ўладам ультыматум: зачыніце магазін – не пойдзем на выбары.

Адзін з вясковых магазінаў у Ганцавіцкім раёне ўсё ж зачынілі, а прадаўца адправілі ў адпачынак
Адзін з вясковых магазінаў у Ганцавіцкім раёне ўсё ж зачынілі, а прадаўца адправілі ў адпачынак

На той час аргумент аказаўся вельмі дзейсным. Да выбараў пратрымаўся не толькі магазін, але і мясцовы клуб, дзе праходзіў выбарчы працэс. Як толькі гэтая падзея мінула, кіраўніцтва ажыццявіла свае стратэгічныя планы і пазбавіла вёску апошніх сацыяльных аб`ектаў, дзе былі працоўныя месцы.

У сяле засталася толькі калгасная ферма для жывёлы. Але і там з цягам часу ўсё менш і менш руху – звонку тэрыторыя нагадвае хутчэй чарнобыльскую зону, чым калгасныя ўладанні.

Гледзячы на ўсё гэта, з цяжкасцю верыцца, што некалі ў вёсцы кіпела жыццё: працавала школа, лазня, ферма, два магазіны. На сённяшні дзень у Малых Круговічах пражывае 142 чалавекі. Апошнія пяць гадоў дзеці ў вёсцы не нараджаюцца, вяселлі не гуляюць. Сцены вясковай школы даўно не чуюць дзіцячых галасоў.

Восенню апусцелі і апошнія вясковыя ўстановы. У клубе 30 жніўня адзначылі свята вёскі і з верасня дзверы на замку, хоць кіраўніцтва клубнай сістэмы запэўніла, што вакансія загадчыка вольная і як толькі знойдзецца кандыдат, то ўстанова запрацуе. Гэта нагадвае пустое апраўданне.

Адзін з вясковых магазінаў у Ганцавіцкім раёне ўсё ж зачынілі, а прадаўца адправілі ў адпачынак
Адзін з вясковых магазінаў у Ганцавіцкім раёне ўсё ж зачынілі, а прадаўца адправілі ў адпачынак

Пасля закрыцця клуба месцам для сустрэчы служыў магазін. Вяскоўцы часта заглядвалі туды не толькі дзеля пакупкі, але і каб убачыцца ды пагаманіць аб набалелым. Але апошні сацыяльны аб`ект зачынілі.

На жаль, размовы аб адраджэнні сяла і захаванні малой радзімы, якімі цешаць па тэлевізары, можна лічыць байкамі, якім не наканавана збыцца – на тое ж яны і байкі.

Глядзіце таксама:

Самая высокая зарплата в Ганцевичах — у начальников. ТОП вакансий ноября

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики